Уладзімер Макей
Уладзі́мер Уладзі́меравіч Маке́й (нарадзіўся 5 жніўня 1958 году ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь (з 20 жніўня 2012 году).
Уладзімер Макей | ||||
![]() | ||||
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь | ||||
---|---|---|---|---|
20 жніўня 2012 — цяперашні час | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч | |||
Папярэднік: | Сяргей Мартынаў | |||
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | ||||
15 ліпеня 2008 — 20 жніўня 2012 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі | |||
Папярэднік: | Генадзь Нявыглас | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
5 жніўня 1958 (63 гады) в. Некрашэвічы, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР | |||
Сужэнец: | Вера Палякова | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся 5 жніўня 1958 году ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці[1].
У 1980 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1992—1993 гадах праходзіў навучаньне ў Дыпляматычнай акадэміі МЗС Аўстрыі. З 1980 па 1992 гады знаходзіўся на службе ва Ўзброеных сілах СССР.
У 1993—1995 гадах зьяўляўся трэцім сакратаром кіраваньня інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другім сакратаром аддзела аналізу і прагназаваньні, другім сакратаром сакратарыяту Міністэрства замежных справаў Беларусі. У 1995—1996 гадах працаваў намесьнікам начальніка Службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў.
З 1996 па 1999 гады — прадстаўнік Беларусі пры Радзе Эўропы, дараднік амбасады Беларусі ў Францускай Рэспубліцы, з 1999 па 2000 — начальнік кіраваньня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных справаў.
З сакавіка 2000 году займаў пасаду памагатага прэзыдэнта Беларусі.
15 ліпеня 2008 году прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта. У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім зьмяніў склад Савету бясьпекі. У яго ўведзеныя Ўладзімер Макей, генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў і міністар фінансаў Андрэй Харкавец. Са складу савету выведзеныя Віктар Шэйман, Генадзь Нявыглас, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут[2]. У студзені 2009 году ачоліў Грамадзка-кансультацыйную раду пры Адміністрацыі прэзыдэнта.
20 жніўня 2012 году быў адстаўлены з пасады кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі ды прызначаны міністрам замежных справаў.
Валодае нямецкай і ангельскай мовамі.
Званьне — палкоўнік запасу.
УзнагародыРэдагаваць
- Ордэн Пашаны (2006)[3]
Сям’яРэдагаваць
Ад першае жонкі мае сына Віталя (працуе ў дыпляматычнай місіі ў Аўстрыі)[1].
З 2007 году ў шлюбе з акторкай і тэлевядучай Верай Паляковай. Маюць сына Арцёма (нар. 2009). Ад першага шлюбу Вера Палякова мае сына Дзьмітрыя[4].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Віталь Несьцераў. Невядомая радзіма Макея // «Наша Ніва» №36 (681) 22 верасьня 2010
- ^ Георгий Дань (14 кастрычніка 2008) Шеймана вывели из состава Совбеза(рас.) Политика. TUT.BY. Праверана 10 верасьня 2010 г.
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323
- ^ Жонка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вера Палякова распавяла пра сваіх дзяцей Калейдоскоп. TUT.BY (24 ліпеня 2009). Праверана 10 верасьня 2010 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Уладзімер Макей — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў