Польская акадэмія навук

По́льская акадэ́мія наву́к (па-польску: Polska Akademia Nauk, ПАН) — дзяржаўная акадэмія навук Польшчы, што зьяўляецца з аднаго боку, на ўзор Францускай акадэміі навук, установай, якая аб’ядноўвае польскіх навукоўцаў, а зь іншага — сеткай кіраваных з цэнтру дзяржаўных навуковых інстытутаў, галоўнай задачай якіх зьяўляецца правядзеньне навуковых дасьледаваньняў на высокім узроўні.

Палац Сташыца, месцазнаходжаньне некалькіх інстытутаў I аддзяленьня ПАН, Варшава, вул. Новы Сьвят. Адміністрацыя акадэміі разьмяшчаецца ў палацы культуры і навукі.
Будынак творчай працы ПАН у Сьвінауйсьці

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваць ПАН было вырашана на I кангрэсе польскай навукі (29.06-2.07.1951). Гэта рашэньне было зьвязана зь ліквідацыяй Польскай акадэміі ведаў (па-польску: Polska Akademia Umiejętności) і Варшаўскага навуковага таварыства (па-польску: Towarzystwo Naukowe Warszawskie)[1]. Была ўтворана паводле статуту пра Польскую акадэмію навук ад 30 кастрычніка 1951 р., і яе палітычнай задачай быў кантроль вучонага асяродзьдзя[2]. Спачатку была толькі аб’яднаньнем навукоўцаў, аднак у 1960 р. была ператворана ў цэнтральную ўрадавую арганізацыю, які загадвае навукай у Польшчы і кіруе сеткай інстытутаў. У 1990 годзе ПАН страціла статус урадавай арганізацыі. Функцыі кантролю навукі на ўрадавым узроўні прыняў на сябе Камітэт навуковых дасьледаваньняў.

Прэзыдэнты

рэдагаваць

ПАН як сетка інстытутаў

рэдагаваць

ПАН таксама валодае сеткай некалькіх дзясяткаў НДІ. Фармальна яны падпарадкоўваюцца кіраўнікам тэматычных аддзяленьняў ПАН і фінансуюцца непасрэдна Камітэтам навуковых дасьледаваньняў. Гэтыя НДІ ствараюць каля 2000 месцаў для навукоўцаў, а выдаткі на іх утрыманьне складаюць каля 1/3 выдаткаў дзяржаўнага бюджэту Польшчы на навуковыя дасьледаваньні (0,5% ВВП). У іх ня вучацца студэнты, але затое існуе асьпірантура, закончыўшы якую, асьпірант мае права атрымаць ступень доктара навук і прайсьці працэдуру габілітацыі.

Галоўнай задачай інстытутаў зьяўляецца правядзеньне навуковых дасьледаваньняў на сусьветным узроўні. Дасьледаваньні, праведзеныя ПАН, прыносяць адчувальную фінансавую выгаду.

Замежныя прадстаўніцтвы

рэдагаваць

ПАН мае філіі ў Брусэлі, Маскве, Парыжы, Рыме і Вене, а таксама Цэнтар навуковых дасьледаваньняў у Бэрліне.

  1. ^ P. Hübner, Nauka polska po II wojnie światowej — idee i instytucja, Warszawa 1987, с.143-144
  2. ^ Dzieje Instytucji

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць