Юры Захаранка
Юры Мікалаевіч Захаранка (4 студзеня 1952 — 7 траўня 1999 (?)) — палкоўнік, былы міністар унутраных справаў Беларусі й апазыцыйны палітык, зьнік у 1999 годзе.
Юры Захаранка | |
Міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
28 ліпеня 1994 — 16 кастрычніка 1995 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Чыгір |
Папярэднік: | Уладзімер Данько |
Наступнік: | Валянцін Агалец |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 студзеня 1952[1] Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь |
Памёр: | 7 траўня 1999 (47 гадоў) |
Партыя: | АГП |
Сужэнец: | Вольга Захаранка |
Адукацыя: | |
Біяграфія
рэдагавацьЮры Захаранка нарадзіўся ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну. З 1977 году — сьледчы ў Шацілавічах, Гомелі, начальнік сьледчага аддзела.
У момант, калі Беларусь атрымала незалежнасьць, Захаранка быў намесьнікам старшыні міжрэгіянальнага аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС СССР. 28 ліпеня 1994 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №11 прызначаны Міністрам унутраных справаў Беларусі. 5 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №22 нададзена званьне генэрал-маёр. 16 кастрычніка 1995 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №424 звольнены з пасады Міністра ўнутраных справаў Беларусі. 16 красавіка 1996 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №149 зьніжаны ў званьні да палкоўніка й звольнены зь Міністэрства ўнутраных справаў.
Захаранка далучыўся да апазыцыі й быў абраны ў склад кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Маючы падтрымку й аўтарытэт сярод вайскоўцаў і сілавых структураў, Захаранка быў небясьпечным праціўнікам для прэзыдэнта А. Лукашэнкі.
Юры Захаранка быў скрадзены ўвечары 7 траўня 1999 году. Паводле словаў палітычнага эмігранта й былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасьля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.
Сям’я Юрыя Захаранка — жонка, дзьве дачкі й унукі — ад 2000 году жывуць у Нямеччыне, дзе атрымалі палітычны прытулак. Маці Ўльяна Рыгораўна памерла ў 2018 на 95-м годзе жыцьця[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 290. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ Памерла Ульяна Захаранка — маці зніклага апазіцыянера Юрыя Захаранкі. Эўрапейскае радыё для Беларусі (14 мая 2018). Праверана 14 мая 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- 8 гадоў таму зьнік генэрал Юры Захаранка. Наша Ніва. Архіўная копія ад 14 сакавіка 2016 г.
- Інфармацыя на сайце грамадзкай ініцыятывы «Мы памятаем» (рас.)
- Олег Алкаев: существует видеозапись убийств Захаренко, Гончара и Красовского (рас.)
- Указ Президента Республики Беларусь от 16 апреля 1996 г. №149 «О понижении в специальном звании бывшего Министра внутренних дел Республики Беларусь Захаренко Ю. Н. за грубое финансовое нарушение и упущения в работе»
- «Мой муж наіўным не быў. Ён разумеў, што творыцца ў краіне». Юрыю Захаранку сёння споўнілася б 60 гадоў // Народная Воля, 4 студзеня 2012 г.
- Фільм «Банда» пра «экскадроны сьмерці» на YouTube — 2015, Белсат (рас.)