Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская (11 верасьня 1982 году; Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусі на выбарах 2020 г.; перакладчыца.
Сьвятлана Ціханоўская | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Сьвятлана Георгіеўна Піліпчук |
---|---|
Род дзейнасьці | палітычная дзяячка, перакладчыца |
Дата нараджэньня | 11 верасьня 1982 (38 гадоў) |
Месца нараджэньня | г. Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Берасьцейская вобласьць |
Грамадзянства | Рэспубліка Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Альма-матэр | Мазырскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Прафэсія | хатняя гаспадыня, перакладчыца ангельскай мовы |
Гады дзейнасьці |
|
Вядомы як | кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь |
Муж | Сяргей Ціханоўскі |
Дзеці | 2 |
Узнагароды | |
Сайт | Старонка ў сеціве |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
У 2000 г. скончыла сярэднюю школу № 2 г. Мікашэвічаў з залатым медалём. Пасля заканчэньня школы навучалася на філялягічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсітэту (г. Мазыр Гомельскай вобласьці), які скончыла па спэцыяльнасьці «Замежныя мовы (ангельская, нямецкая)». Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту жыла ў г. Гомлі; працавала перакладчыцай ангельскай мовы ў розных арганізацыях, у тым ліку ў дабрачыннай арганізацыі дапамогі пацярпелым у выніку Чарнобыльскай аварыі «Chernobyl Life Line» (Ірляндыя).
Жонка блогера і грамадзкага дзеяча Сяргея Ціханоўскага, выхоўвае дваіх дзяцей. Доўгі час жыла ў Менску. 11 жніўня 2020 году, пасьля ціску ўладаў без адваката, была вымушана зьехаць у Вільню, дзе і знаходзіцца па сёньняшні дзень.
Удзел у выбарах 2020 годуРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году
Рашэньне на ўдзел у выбарах было прынятае С. Ціханоўскай пасьля затрыманьня і арышту ейнага мужа[1][2][3] [4][5]. З пачатку збору подпісаў[6][7] пачаліся пагрозы ў бок С. Ціханоўскай[8][9][10]. 16 чэрвеня 2020 году С. Ціханоўская паведаміла, што сабрала неабходныя 100 000 подпісаў для ўдзелу ў выбарах[11][12][13]. Тым часам муж сядзіць у строгім затворы ў Менску[14][15]. С. Ціханоўскую зьдзівіла рашэньне ЦВК аб непрызнаньні больш за 100 000 подпісаў за Бабарыку й Цапкалу[16][17].
19 ліпеня 2020 году правяла ў Менску выбарчы сход[18].
Перадвыбарчая праграмаРэдагаваць
4 жніўня 2020 году газэта «Зьвязда» абнародавала яе перадвыбарчую праграму «Краіна для жыцьця. Краіна для нашых дзяцей» у якасьці кандыдаткі ў прэзыдэнткі. У праграме згадвалася: «Мая галоўная мэта — правесьці сапраўдныя сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў». Таксама зьмяшчаліся 4 заклікі:
- «ня ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні, каб Ваш голас ня скралі, і пераканаць у гэтым сваіх сяброў, суседзяў і знаёмых»;
- «стаць незалежнымі назіральнікамі на ўчастках»;
- уступаць у ініцыятывы «Сумленныя людзі», «Права выбару», «Рух Праўда» і «Зубр», «каб зафіксаваць рэальны вынік галасаваньня»;
- «не заставацца дома 9 чысла — інакш Вы прагаласуеце за цяперашнюю ўладу».
Ва ўводзінах «Захады для правядзеньня новых сумленных і свабодных выбараў» згадвалася: «Ужо сёньня зразумела, што выбары, якія адбудуцца 9 жніўня 2020 году, немагчыма прызнаць свабоднымі і сумленнымі». Тамсама зьмяшчалася 7 захадаў па заступленьні на пасаду прэзыдэнткі Беларусі:
- «прызначу 6 новых незалежных сябраў Цэнтральнай выбарчай камісіі, у тым ліку старшыню, і выдам указ аб правядзеньні новых выбараў прэзыдэнта»,
- у выбарчыя камісіі «будуць уключаныя прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых палітычных партыяў, розных грамадзкіх арганізацыяў, а таксама, у абавязковым парадку, прадстаўнікі кандыдатаў у прэзыдэнты;
- на кожным участку будуць устаноўленыя празрыстыя вурны і камэры, якія будуць весьці відэаперадачу напрамую;
- кожны бюлетэнь будзе дэманстравацца назіральнікам і толькі пасьля гэтага зьмяшчацца ў стос галасоў за кандыдата;
- давераныя асобы кандыдатаў будуць мець права патрабаваць пераліку галасоў за любога кандыдата на любым участку;
- датэрміновае галасаваньне будзе дапускацца ў выключных выпадках для тых, хто ня можа галасаваць у дзень выбараў па ўважлівай прычыне;
- усім кандыдатам будуць дадзеныя роўныя магчымасьці для агітацыі, без злоўжываньня службовым становішчам».
Ва ўводзінах удакладнялася: «Новыя прэзыдэнцкія выбары будуць праведзеныя на працягу паўгоду. Я прызначу правядзеньне рэфэрэндуму з прапановай вярнуцца да першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 году, якая скарачае паўнамоцтвы прэзыдэнта, устанаўлівае абмежаваньне на колькасьць тэрмінаў знаходжаньня на пасадзе і забясьпечвае падзел улады. Рэфэрэндум будзе праводзіцца адначасова з выбарамі прэзыдэнта». Урэшце прапаноўваліся спадарожныя захады: «Справы ў дачыненьні да палітвязняў будуць спыненыя. Правядзём амністыю для тых, хто ўпершыню ўчыніў няцяжкія злачынствы, у тым ліку для дзяцей, асуджаных па артыкуле 328 (Крымінальнага кодэксу). Усе неправасудныя выракі і пастановы за пэрыяд выбарчай кампаніі будуць адмененыя зь вяртаннем выплачаных штрафаў і выплатай кампэнсацыяў пацярпелым. Для забесьпячэньня наглядных функцыяў на пераходны пэрыяд мною будуць прызначаныя новы генэральны пракурор і новы старшыня Вярхоўнага суду»[19].
Уласна перадвыбарчая праграма налічвала 4 разьдзелы:
- «Павышэньне ўзроўню жыцьця»,
- «Здароўе людзей»,
- «Асьвета»,
- «Зьнешняя палітыка».
У 1-м разьдзеле зьмяшчалася абяцаньне: «здымем бар’еры для разьвіцьця малога і сярэдняга бізнэсу», каб «ствараць працоўныя месцы ў Беларусі». У 2-м разьдзеле прапаноўвалася «сыстэма, калі грошы за лячэньне, няхай гэта будзе зь дзяржаўнага бюджэту ці з добраахвотных страхавых укладаў, ішлі за хворага у мэдыцынскія ўстановы, як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя». Трэці разьдзел прадугледжваў, што «настаўнікаў у школах трэба вызваліць ... ад забесьпячэньня падпіскі на газэты, прымусу дзяцей уступаць у БРСМ, наведваньня прапагандысцкіх мерапрыемстваў ... збору грошай і рамонту кабінэтаў за свой кошт». Таксама апісваліся пераўтварэньні ў вышэйшай асьвеце: «Унівэрсітэты пяройдуць на самакіраваньне. Трэба адмяніць прымусовае разьмеркаваньне», а таксама закон, «па якім студэнтаў забіраюць у армію, ня даўшы скончыць адукацыю». У 4-м разьдзеле прапаноўвалася дасягнуць незалежнасьці «ад газавай або крэдытнай «іголкі», каб «стварыць партнэрства на роўных»[19].
Асабістае жыцьцёРэдагаваць
Мае сястру. На чацьвертым курсе пазнаёмілася зь Сяргеем Ціханоўскім. Пакахала яго й выйшла замуж праз адзін год. Разам пражылі 16 гадоў. Пасьля заканчэньня вучобы пераехала ў Гомель. Працавала не па сваёй спэцыяльнасьці: перакладчыкам, сакратаром. Пасьля народзінаў сына пераехалі з мужам у 2013 годзе ў Менск. Муж пастаянна працаваў у Расеі.
ЦікаваеРэдагаваць
На выбарах 2001 году С. Ціханоўская галасавала за А. Лукашэнку[20].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Сяргея Ціханоўскага, мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі, затрымалі 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце пасля правакацыі. На яго і яшчэ некалькіх чалавек пачалі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Аднаго з затрыманых вінавацяць таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў.
- ^ Святлана Ціханоўская аб'едзе ўсю Беларусь, каб самастойна здаць подпісы
- ^ Сьвятлана Ціханоўская едзе ў турнэ па Беларусі, каб асабіста здаць подпісы
- ^ Святлана Ціханоўская: Першым маім крокам у выпадку
- ^ «Хто хоча жыць у краіне для жыцця». У прэзідэнты ідзе жонка блогера Ціханоўскага
- ^ Святлана Ціханоўская пачынае аб’езд рэгіёнаў
- ^ Святлана Ціханоўская: Мы не збіраемся спыняцца
- ^ Святлана Ціханоўская: Шантажаваць дзецьмі — гэта нізка і подла!
- ^ Будучыня скончыцца 9 жніўня?
- ^ Што будзе з дзецьмі Святланы Ціханоўскай
- ^ Ціханоўская сабрала 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдаткай у прэзідэнты
- ^ Ціханоўская сабрала 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдаткай у прэзідэнты
- ^ Святлана Ціханоўская: “Мы сабралі 100 тысяч подпісаў”
- ^ «Такім знясіленым я яго не бачыла»: Святлана Ціханоўская расплакалася, пабачыўшы моцна схуднелага мужа ў судзе.
- ^ Святлана Ціханоўская сёньня падасьць скаргі ў ЦВК і МУС
- ^ Святлана Ціханоўская: «Нейкая гульня вядзецца, мы правілаў ня ведаем»
- ^ Цапкалу здымаюць з выбараў. Бабарыка і Ціханоўская пакуль застаюцца
- ^ Справаздача па маніторынгу агітацыйнага пікету 19 ліпеня ў Мінску
- ^ а б Сьвятлана Ціханоўская. Краіна для жыцьця. Краіна для нашых дзяцей // Зьвязда : газэта. — 4 жніўня 2020. — № 149 (20263). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ — Вы калі-небудзь галасавалі на выбарах і за каго? — Галасавала аднойчы ў жыцці — у 2001 годзе, за Лукашэнку. Пайшла проста таму, што мне споўнілася 18 і хацелася адчуць сябе дарослай. Памятаю, мы разам з бацькамі хадзілі, яны таксама за Лукашэнку галасавалі. Сяргей, падаецца, наагул ніколі не галасаваў. Хаця мы не краналі палітычную тэму, усё праходзіла міма нас.