Сталічнае тэлебачаньне

тэлеканал Беларусі, заснаваны ў 2000 годзе

«Сталі́чнае тэлеба́чаньне» («СТБ») — пераважна расейскамоўны прапагандысцкі тэлеканал рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаваны ў кастрычніку 2000 году.

«Сталічнае тэлебачаньне»
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Створаны 19 кастрычніка 2000 (23 гады таму)
Кіраўніцтва Кірыл Казакоў, Тацяна Стаселька[1]
Афіцыйны сайт ctv.by

На 2021 год месьціўся ў Цэнтральным раёне Менску па Камуністычнай вуліцы, д. 6[2] (мікрараён Асмалоўка). Налічвалаў 34 вядоўцы перадачаў, зь іх 25 жанчынаў (3/4)[3].

Перадачы рэдагаваць

Мінуўшчына рэдагаваць

19 кастрычніка 2000 году заснавалі закрытае акцыянэрнае таварыства «Сталічнае тэлебачаньне». 1 студзеня 2001 году тэлеканал пачаў вяшчаньне з выпуску сталічных навінаў. У 2005 годзе вяшчаньне пашырылі на ўсе вобласьці Беларусі. Пад кіраўніцтва ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне» перадалі тэлеканал «РТР-Беларусь», частку перадачаў якога сталі складаць тэлеперадачы вытвчорасьці «СТБ». На 2021 год на «Сталічным тэлебачаньні» працавала каля 300 журналістаў, відэаінжынэраў і рэжысэраў[4].

Кіраўнікі рэдагаваць

Дэзынфармацыя рэдагаваць

3 верасьня 2020 году на СТБ выйшаў сюжэт, у якім Фёдар Мядзьведзь, прадстаўлены як «вэтэран Вялікай Айчыннай вайны», зь сьлязьмі на вачах апавядаў пра здраднікаў пад бела-чырвона-белымі «анучамі»[8]. Такое абразьлівае азначэньне датычылася бел-чырвона-белага сьцяганацыянальнага сьцяга беларусаў, дзяржаўнага сьцяга Беларусі з 1918 году. Аднак выявілася, што гэты 99-гадовы ўраджэнец Ўкраіны сам у баявых дзеяньнях супраць гітлераўцаў не ўдзельнічаў, а ў час нямецка-савецкай вайны служыў на Каўказе ў НКВД, а ў Беларусь упершыню прыехаў толькі ў 1948 годзе[9].

Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Рыгора Азаронка на канале, у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk).[10]

Прапаганда нацызму рэдагаваць

У пачатку 2021 году супрацоўнік СТБ Аляксей Голікаў на расейскай мове ў этэры тэлеканалу заклікаў да «навядзеньня ў краіне парадку» паводле стандартаў Нацысцкай Нямеччыны. Як станоўчы прыводзіўся прыклад, калі нацысты вывелі зь цягніка і на вачах ва ўсіх пасажыраў расстралялі жанчыну і яе ўнучку, якія ня мелі квіткоў. Раней ён на гэтым жа рэсурсе называў пратэстоўцаў «жывёламі» дзеля іх дэгуманізацыі з мэтай апраўданьня катаваньняў і забойстваў[11]:

  Для людзей такія ўмовы недапушчальныя, а для жывёлы — цалкам. Скаціна ў адным куце паядае корм, а ў іншым апаражняецца.  

Аляксей Голікаў, тэлеканал СТБ, 22 лютага 2021 г.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кіраўніцтва // ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне», 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
  2. ^ Кантактная інфармацыя // ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне», 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
  3. ^ Вядоўцы (рас.) // ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне», 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
  4. ^ Пра нас // ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне», 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
  5. ^ Валянцін Сыч. Выбухнулі // Тут і цяпер, 23 лютага 2010 г. Праверана 29 студзеня 2014 г.
  6. ^ Лукашенко уволил Давыдько, Якубовича и Козиятко. Назначены новые руководители Белтелерадиокомпании, СТВ и «СБ. Беларусь Сегодня» Intex-press, /02/2018
  7. ^ У тэлеканала СТБ новы генэральны дырэктар // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 студзеня 2021 г. Праверана 26 студзеня 2021 г.
  8. ^ «Вы же своих отцов, дедов критикуете сейчас». Что думает ветеран ВОВ о ситуации в Беларуси (рас.) СТБ Праверана 2020-09-30 г.
  9. ^ Ветэран НКВД расказаў у эфіры пра здраднікаў пад бел-чырвона-белымі «анучамі», Наша Ніва, 30 верасьня 2020 г.
  10. ^ Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (анг.). Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін (2021-06-28). Праверана 2021-07-08 г. Архіўная копія ад 2021-07-08 г.
  11. ^ Сцешык Я. Прапаганда нянавісці на дзяржаўным тэлебачанні, Белсат, 23 лютага 2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць