Наваградзкі павет

павет Вялікага Княства Літоўскага
(Перанакіравана з «Новагародзкі павет»)

Навагра́дзкі паве́т[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 24,5 тыс. км²[1]. Сталіца — места Наваградак.

Наваградзкі павет
лац. Navahradzki paviet
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Наваградак
Дата ўтварэньня 1507
Дата скасаваньня 1795
Старосты Старосты наваградзкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 24,5 тыс. км²
Час існаваньня 15071795
Месцазнаходжаньне Наваградзкага павету
Наваградзкі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гістарычна асобнай часткай павету выступала Слуцкае княства, пераўтворанае ў 1791 годзе у Случарэцкі павет.

Гісторыя рэдагаваць

Утварыўся ў 1507 годзе разам з Наваградзкім ваяводзтвам. Дагэтуль, у XV ст. тэрыторыю павету займала аднайменнае намесьніцтва ў складзе Троцкага ваяводзтва[1].

У 1528 годзе, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, наваградзкая шляхта выстаўляла 269 коньнікаў, яшчэ 79 дробных баяраў ішлі на вайну асабіста; апрача таго, фармавалася асобная татарская харугва ў складзе 36 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў тэрыторыя Наваградчыны значна павялічылася. Межы павету ўпершыню вызначыў прывілей вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 30 красавіка 1565 году[2].

28 чэрвеня 1660 году каля вёскі Палонкі войскі Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі зьнішчальную паразу маскоўскім захопнікам, якая зьмяніла ход вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай[3].

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Наваградзкага павету ліцьвінамі: «показывал… тот литвин Федька [Яковлев слутчанин] проезжею память, писана по-литовски» (1621 год)[4], «Белорусцы: Филип Белетцкий, руское имя тож, сказал родом литвин[b], Новгородцкого повету, отец и мать веру держали киевскую» (1623—1624 гады)[6], «старец Мелетий (литвин Слуцкого уезда)» (1624 год)[7], «…литвину слутчанину Василью Павлову <…> литвину слутчанину Илье Павлову» (1675 год)[8], «…сказался Мартинко родом литвин города Слутца» (1684—1685 гады)[9]. У матрыкуле Базэльскага ўнівэрсытэту пад 1590/1591 годам значыцца Johannes Snumyn, Lituanus, Palatinides Novogrodensis[10], у матрыкуле Дылінгенскага ўнівэрсытэту пад 1607 годам — Nicolaus Skoruski Lithuanus Nouogrodecum[11]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1618 годам значыцца Martinus Wietogolski, Novogrodiensis Lithvanus, пад 1638 годам — Johannes Otteski, Nieswitzio-Littwanus, пад 1643 годам — Johannes Zelenievieczky, Neszvicensis Litvanus[12]. Паводле біяграфічнай даведкі 1628 году пра Рафала Корсака: Lithuanus, natus in Districtu Novogroden[13]. Паводле запісу мэтрыкі гімназіі ў Браўнсбэргу, Beresniewiez Thom. Lituanus ex pal. Novogrod. (1702 год)[14]. А ў 1732 годзе адзін з жыхароў Капылю — Якаў Кісель — азначаецца як «стараліцьвін»[15].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, рэшта — па трэцім падзеле.

Сымболіка рэдагаваць

Павятовая харугва была «пелістага» (адценьне чырвонага) колеру[1].

Мескія гербы атрымалі Клецак, Любча, Наваградак, Нясьвіж і Цырын.

Геаграфія рэдагаваць

 
Клецак, каля 1600 г.

На поўначы межаваў зь Лідзкім і Ашмянскім паветамі Віленскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Менскім і Мазырскім паветамі Менскага ваяводзтва, а таксама з Слуцкім княствам, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Слонімскім паветам Наваградзкага ваяводзтва.

Мяжа з Слонімскім паветам ішла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага.

У склад Наваградзкага павету ўваходзіла тэрыторыя Наваградзкага гродавага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

 
Нясьвіж, каля 1800 г.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі (бяз Случчыны): Бабоўня, Валеўка, Гавязна, Гарадзішча, Дварэц, Дзяляцічы, Ішкальдзь, Кажан-Гарадок, Карэлічы, Клецак, Крашын, Крывошын, Лахва, Ліпск, Любча, Ляхавічы, Магільна, Мір, Мядзьведзічы, Мікалаеўшчына[c], Наваградак, Новая Мыш, Нягневічы, Нясьвіж, Паланэчка, Сваятычы, Сіняўка, Сноў, Сталовічы, Сьвержань, Турэц, Уселюб, Цырын, Ярэмічы. Магдэбурскае права мелі Карэлічы (XVII ст.), Клецак (27.08.1652), Любча (1590), Мікалаеўшчына (XVII ст.)[16][17], Мір (27.12.1579), Наваградак (26.06.1511), Нясьвіж (23.04.1586).

Дэмаграфія рэдагаваць

 
Наваградак, каля 1800 г.

У сярэдзіне XVII ст. налічваў каля 41 тыс. дымоў (што адпавядала 278 тыс.[1]. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 289 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 166 тыс. чал.[18] (25,5 тыс. дымоў[1]).

На 1775 год павет налічваў 34 742 дымоў[19]. У 2-й пал. XVIII ст. колькасьць насельніцтва дасягнула 334 тыс. чал.[1]

Ураднікі рэдагаваць

Асноўны артыкул: Старосты наваградзкія

Павятовы соймік праходзіў у Наваградку, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Наваградзкая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура рэдагаваць

Драўляная рэдагаваць

На тэрыторыі Наваградчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная рэдагаваць

У XVI ст. у мураваную архітэктуру Меншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Таксама Но́вагаро́дзкі паве́т, Наўгаро́дзкі паве́т
  2. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «бо сей Андрэй родам ліцьвін, сын Гердзенеў, літоўскага князя» (Цьвярскі летапіс 1306 году); «литвин родом» пра Даўмонта Пскоўскага («Пролог», напісаны ў Пскове ў канцы XIV ст.[5]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  3. ^ Уваходзіла ў склад Менскага павету, аднак пры гэтым належала да Нясьвіскай ардынацыі, цэнтар якой уваходзіў у склад Наваградзкага павету, таксама касьцельныя парафія адносілася да Наваградзкага дэканату

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е Насевіч В. Новагародскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 363.
  2. ^ Гайба М. Навагрудскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 261.
  3. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  4. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 78.
  5. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 200.
  6. ^ Русская историческая библиотека, издаваемая Археографической комиссией. Т. 2. — СПб, 1875. С. 656—657.
  7. ^ Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. — Казань, 1914. С. 31.
  8. ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 158—160.
  9. ^ Труды… Тульской Губернской Учетной Архивной Комиссии. Кн. 1. — Тула, 1915. С. 515.
  10. ^ Die Matrikel der Universität Basel. Bd. 2. — Basel, 1956. S. 384.
  11. ^ Archiv für die Geschichte des Hochstifts Augsburg. Bd. 2. Die Matrikel der Universität Dillingen. — Dillingen, 1912. S. 342.
  12. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 233, 390, 445.
  13. ^ Epistolae metropolitarum kioviensium catholicorum: Raphaelis Korsak, Antonii Sielava, Gabrielis Kolenda. — Romae, 1956. P. 13.
  14. ^ Die Schüler des Braunsberger Gymnasiums von 1694 bis 1776. — Braunsberg:, 1934. S. 35.
  15. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 4. — Киев, 1871. С. 441.
  16. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 588.
  17. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
  18. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  19. ^ Jelski A. Powiat nowogródzki // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 340.

Літаратура рэдагаваць