Мядзьведзічы

вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Мядзьве́дзічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвідроўцы. Уваходзяць у склад Ганчароўскага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 165 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на поўдзень ад Ляхавічаў; за 5 км ад чыгуначнай станцыі Рэйтанаў, на аўтамабільнай дарозе ЛяхавічыГанцавічы.

Мядзьведзічы
лац. Miadźviedzičy
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Ганчароўскі
Насельніцтва: 165 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225394
СААТА: 1250807041
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′11″ пн. ш. 26°18′10″ у. д. / 52.93639° пн. ш. 26.30278° у. д. / 52.93639; 26.30278Каардынаты: 52°56′11″ пн. ш. 26°18′10″ у. д. / 52.93639° пн. ш. 26.30278° у. д. / 52.93639; 26.30278
Мядзьведзічы на мапе Беларусі ±
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мядзьведзічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Мядзьведзічы (Нядзьведзічы[2]) упамінаюцца ў XV стагодзьдзі. Пад 1483 годам яны значацца як сяло ў валоданьні віленскага біскупа.

У XVI стагодзьдзі Мядзьведзічы атрымалі статус мястэчка і сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У гэты час тут быў 31 дом.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Стары касьцёл

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мядзьведзічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце. Імпэратар Павал І канфіскаваў мястэчка ў Віленскага біскупства і падараваў яго разам з маёнткам Савейкі генэралу Л. Бэнігсэну. На 1886 год у Мядзьведзічах было 29 двароў, дзеялі касьцёл, капліца і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, вадзяны млын і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Мядзьведзічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі. У 1918 годзе ў тутэйшым касьцёле прамаўляў казаньні па-беларуску субдыякан Пётар Татарыновіч. Як згадваў кс. Адам Станкевіч, парафіяне зь вялікім зацікаўленьнем слухалі казаньні, плакалі й цешыліся. Толькі адзін з парафіянаў, на Новы год, у часе казаньня, азваўся: «па якому гэта да нас гаворыш…» Людзі з выразным незадавальненьнем утаропіліся на яго, дык на гэтым і скончылася «апазыцыя». Казаньні па-беларускі працягваліся.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Праект касьцёла, 1906 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мядзьведзічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мядзьведзічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павету. У 1936 годзе ў мястэчку Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры (БІГіК) збудаваў першы і адзіны Беларускі дом. Сьпярша на яго будаваньне ахвяраўваў 100 даляраў адзін жыхар гміны, пазьней грошы зьбіралі сябры БІГіК прыкладна па 100 злотых. Афіцыйным інвэстарам гэтай будовы лічыўся кс. Пётар Татарыновіч, які інфармаваў польскія ўлады, што ўзводзіць дом на ўласныя сродкі й патрэбы. Па сканчэньні будоўлі П. Татарыновіч падараваў дом БІГіК.

У 1939 годзе Мядзьведзічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Ляхавіцкага раёну (з 4 чэрвеня 1979 году ў Ганчароўскім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 130 двароў, на 1999 год — 131.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 350 чал. (паводле іншых зьвестак, 280 чал.[4])
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 254 чал.[2]; 1999 год — 254 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 165 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы працуе бібліятэка.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць

Паводле перапісу 1874 году, у Мядзьведзічах існавала Ляхавіцкая вуліца[6].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1645)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 205.
  2. ^ а б ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 245.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Jelski A. Niedźwiedzice // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 70.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 66.
  6. ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць