Фарны касьцёл (Наваградак)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Перамяненьня Пана
Фарны касьцёл
Фарны касьцёл
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°36′5″ пн. ш. 25°49′48″ у. д. / 53.60139° пн. ш. 25.83° у. д. / 53.60139; 25.83Каардынаты: 53°36′5″ пн. ш. 25°49′48″ у. д. / 53.60139° пн. ш. 25.83° у. д. / 53.60139; 25.83
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль беларуская готыка і сармацкае барока
Заснавальнік Вітаўт
Дата заснаваньня XIV ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Перамяненьня Пана на мапе Беларусі
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Commons-logo.svg Касьцёл Перамяненьня Пана на Вікісховішчы

Касьцё́л Перамяне́ньня Па́на (Фарны) — помнік архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Наваградку. Знаходзіцца з усходняга боку ля падэшвы Замкавай гары, на гістарычнай Кавальскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры готыкі і сармацкага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Фарны касьцёл у Наваградку збудавалі ў 1395 годзе з фундацыі Вітаўта[1] на месцы колішняга паганскага капішча. У 1422 годзе ў касьцёле адбылося вясельле караля і вялікага князя Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, пачынальніцай дынастыі Ягайлавічаў.

У 1643 годзе на загад кашталяна наваградзкага Яна Рудаміны-Дусяцкага ў паўночную сьцяну капліцы Божага Цела ўмуравалі мэмарыяльную пліту ў памяць пра брата і паплечніках, загіблых у бітве пад Хоцінам у 1621 годзе.

14 ліпеня 1714 году каад’ютар біскуп віленскі Мацей Анцут асьвяціў нарожны камень новага мураванага касьцёла. Будаваньне вялося ў 1719—1726 гадох мясцовымі мулярамі Якубам Бокшам, Юрыем Ўрлоўскім, Андрэем Шарэцкім, Юрыем Стапкоўскім. У кампазыцыю будынка ўлучылі дзьве гранёныя капліцы ранейшага гатычнага касьцёла. У 1723 годзе разбудаваны касьцёл асьвяцілі пад тытулам Божага Цела, у 1776 годзе пераасьвяцілі ў гонар Перамяненьня Пана.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) касьцёл працягваў дзейнічаць. 12 лютага 1799 году тут прыняў хрост сын Барбары і Мікалая Міцкевічаў, які атрымаў імя Адам.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл. Пазьней помнік паступова прыходзіў у заняпад. У 1906 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Найноўшы часРэдагаваць

 
Літаграфія пліты Я. Рудаміны

У 1921 годзе пачалося аднаўленьне касьцёла. У 1922 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі на Дзень Усіх Сьвятых нанава асьвяціў адноўленую сьвятыню. У 1920-я гады на сьцяне касьцёла, налева ад уваходу, усталявалі невялікую мармуровую дошку ў гонар хросту А. Міцкеіча, а на сьцяне капліцы (старажытнага гатычнага касьцёла) умуравалі табліцу на памяць пра вянчаньне караля і вялікага князя Ягайлы з князёўнай Соф’яй Гальшанскай.

У Другую сусьветную вайну 1 жніўня 1943 году нацысты пакаралі сьмерцю 11 сясьцёр-назарэтанак (наваградзкіх мучаніц), чыя магіла праіснавала побач з касьцёлам да 1991 году. У наш час парэшткі сясьцёр пахавалі ў касьцёла, а на месцы іх магілы паставілі стэлу.

АрхітэктураРэдагаваць

Вонкавы выглядРэдагаваць

Помнік архітэктуры готыкі і сармацкага барока. Гэта 1-нэфавая базыліка з 2-вежавым галоўным фасадам і паўкруглай алтарнай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція. У кампазыцыю будынка ўлучаюцца дзьве старажытныя гранёныя капліцы ранейшага касьцёла. Каб зрабіць іх непрыкметнымі з боку ўваходу, сьцяну галоўнага фасаду і вежы адсунулі адносна падоўжанай восі будынка, што надало яму замаскаваную асымэтрычную кампазыцыю. Сьцены пэрымэнтрам завяршаюцца адзінай цягай карніза, якая падзяляе галоўны фасад на высокую ніжнюю частку і трыкутны атыкавы франтон паміж чацьверыковымі вежамі, накрытымі пакатымі шатрамі. Аконныя праёмы і нішы маюць паўцыркульныя аркавыя завяршэньні.

Сучасны выгляд касьцёл набыў па перабудове ў пачатку XVIII стагодзьдзя.

Інтэр’ерРэдагаваць

Унутры нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Над уваходам разьмяшчаюцца фігурныя ў пляне хоры. У капліцах захаваліся позьнегатычныя нэрвюрныя скляпеньні, вітражы.

У капліцы Божага Цела ў паўночнай сьцяне ўмураваная мэмарыяльная пліта (чорны мармур, пескавік, 275×150 см), заказаная ў 1643 годзе Янам Рудамінам[2].

ГалерэяРэдагаваць

Гістарычная графікаРэдагаваць

Гістарычныя здымкіРэдагаваць

Сучасныя здымкіРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 1 траўня, 16

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Габрусь Т. Новагародскі фарны касцёл // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 363.
  2. ^ Габрусь Т. Навагрудскі Фарны касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 360.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000403

  Фарны касьцёл (Наваградак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў