Кажа́н-Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Цны. Цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1902 чалавекі. Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Лунінцу, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лахва.

Кажан-Гарадок
лац. Kažan-Haradok
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Герб Кажан-Гарадку
Першыя згадкі: 1493
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Гарадоцкі
Плошча: 5,9631 км²
Вышыня: 118 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 1902 чал.
шчыльнасьць: 318,96 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225660
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′57″ пн. ш. 27°0′46″ у. д. / 52.21583° пн. ш. 27.01278° у. д. / 52.21583; 27.01278Каардынаты: 52°12′57″ пн. ш. 27°0′46″ у. д. / 52.21583° пн. ш. 27.01278° у. д. / 52.21583; 27.01278
Кажан-Гарадок на мапе Беларусі ±
Кажан-Гарадок
Кажан-Гарадок
Кажан-Гарадок
Кажан-Гарадок
Кажан-Гарадок
Кажан-Гарадок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кажан-Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны на мяжы зь Піншчынай, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася драўляная царква Сьвятога Мікалая ў стылі барока, помнік архітэктуры XIX ст.

Тапонім Кажан-Гарадок складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Кажан» паказвае на блізкасьць да вёскі Кажановічаў, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Кажан-Гарадок (Гарадзец) як сяло ў валоданьні П. Мантыгердавіча датуецца 1493 годам. У XVI стагодзьдзі ён увайшоў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва, з 1588 году — уладаньне кашталяна віленскага Яна Кішкі. Пад 1599 годам паселішча ўпамінаецца як мястэчка.

У 1613 годзе Кажан-Гарадок стаў цэнтрам воласьці. У гэты час тут было 116 двароў, дзеяла царква. Маёнтак належаў Ю. Падбярэзскаму, пазьней Тарнаўскім. У 1635 годзе ў Кажан-Гарадку збудавалі кальвінскі збор. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кажан-Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Пінскага павету. У 1863 годзе ў Кажан-Гарадку адкрылася 2-клясная царкоўная школа (у 1886 годзе навучалася 36 хлопчыкі). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку існавалі царква, каталіцкая капліца, сынагога, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, школа, 3 млыны, 10 крамаў, заезны двор, штогод праводзілася некалькі кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Кажан-Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кажан-Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кажан-Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны (да 1928 году) Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Кажан-Гарадок увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Лунінецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 656 двароў, на 1995 год — 705 двары, на 1996 год — 693. У 2000-я гады Кажан-Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1883 год — 1,4 тыс. чал.[4]; 1897 год — 3894 чал., у тым ліку 1597 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 2416 чал.; 1995 год — 1996 чал.[5]; 1996 год — 2021 чал.; 1997 год — 1968 чал.[6]; 1999 год — 1887 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1902 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Кажан-Гарадку працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сынагога
  • Сядзіба Шчытоў (XVIII ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 197.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Jelski A. Kożangródek // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 576.
  5. ^ Гурын М. Кажан-Гарадок // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 6.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 408.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць