Карэлічы

мястэчка ў Беларусі

Карэ́лічы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Руце. Адміністрацыйны цэнтар Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6443 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 185 км на ўсход ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Наваградак — Менск.

Карэлічы
лац. Kareličy
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Герб Карэлічаў Сьцяг Карэлічаў
Першыя згадкі: 1395
Магдэбурскае права: XVII стагодзьдзе (?)
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Карэліцкі
Насельніцтва: 6443 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1596
Паштовы індэкс: 231432
СААТА: 4233551000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 26°8′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 26.13333° у. д. / 53.56667; 26.13333Каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 26°8′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 26.13333° у. д. / 53.56667; 26.13333
Карэлічы на мапе Беларусі ±
Карэлічы
Карэлічы
Карэлічы
Карэлічы
Карэлічы
Карэлічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Карэлічы — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны, даўні цэнтар ткацкай вытворчасьці.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Карэлічы датуецца 1395 годам, калі сюды ўварваліся крыжакі. У XV стагодзьдзі Карэлічы былі дваром вялікіх князёў і ўваходзілі ў склад Наваградзкага павету. У 1505 годзе паселішча разрабавалі крымскія татары. Пад 1594 годам Карэлічы ўпамінаюцца як мястэчка, якое належала да шляхецкіх паселішчаў Наваградзкага ваяводзтва. У XVI стагодзьдзі паселішча перайшло ў валоданьне князёў Чартарыйскіх, у 2-й палове XVII стагодзьдзя — Радзівілаў.

На 1645 год у Карэлічах было 5 вуліцаў: Папоўская, Дворная, Крывая, Мастовая і Запольская. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі[2], пазьней — швэды.

У сярэдзіне XVII стагодзьдзя[2] вядомасьць Карэлічам прынесла ткацкая мануфактура мастацкіх вырабаў, якую заснаваў Міхал Казімер Радзівіл. Крыху пазьней тут пачала працу фабрыка вытворчасьці тканіны. Апрача тканіны, у мястэчку ткалі дываны, габэлены і паясы, якія ў пляне якасьці не саступалі нават Слуцкім паясам. Менавіта гэты гістарычны факт быў асновай для стварэньня сучаснага гербу Карэлічаў. На 1672 год у мястэчку было 83 двары, 6 вуліцаў, 2 млыны, карчма.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе Карэлічы разрабавала швэдзкае войска. У 1730 годзе тут збудавалі драўляны сядзібна-паркавы комплекс — 2-павярховы палац, флігель і 2 брамы. Відаць, у сярэдзіне XVII стагодзьдзя паселішча атрымала мескія правы, бо ў інвэнтары пад 1757 годам упамінаецца ратуша[2]. У гэты час тут было 163 дамы, 28 крамаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Карэлічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. З 1828 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў, пазьней перайшло да Путкамераў[3].

На 1883 год у Карэлічах было каля 100 двароў[4]. У пачатку ХХ стагодзьдзя тут было 1500 жыхароў, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі пошта і тэлеграф[5].

У Першую сусьветную вайну праз Карэлічы праходзіла лінія фронту. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карэлічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Карэліцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Карэлічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Карэлічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе з 15 студзеня 1940 году былі ў складзе Валеўскага раёну, пераўтворанага 25 лістапада 1940 году ў Карэліцкі. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • ХIX стагодзьдзе: 1830 год — 484 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 137, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 340, жабракоў 4[8]; 1897 год — 2559 чал.
  • ХX стагодзьдзе: 1921 год — 799 чал.; 1971 год — 3,7 тыс. чал.; 1997 год — 7,8 тыс. чал.[9]; 1998 год — 7,8 тыс. чал.[10]; 1999 год — 7,8 тыс. чал.
  • ХXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,3 тыс. чал.; 2007 год — 7,1 тыс. чал.; 2008 год — 6,9 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 6,8 тыс. чал.; 2009 год — 6854 чал.[11] (перапіс); 2015 год — 6631 чал.[12]; 2016 год — 6528 чал.[13]; 2017 год — 6518 чал.[14]; 2018 год — 6443 чал.[1]

Адукацыя рэдагаваць

У Карэлічах працуюць сярэдняя і базавая школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура рэдагаваць

Дзейнічаюць бібліятэка і дом культуры.

Забудова рэдагаваць

Вуліцы і пляцы рэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
1 траўня вуліца Руціцкая вуліца[15]
8 сакавіка вуліца Наваградзкі тракт (частка)
Заламанка вуліца (частка)[15][16]
Віленская вуліца
17 верасьня вуліца Маставая вуліца[17][15]
Высокая вуліца[16]
17 верасьня плошча Рынак пляц
Арцюха вуліца Броварная вуліца[15]
Гагарына вуліца Крывая вуліца[15]
Новая вуліца[16]
Паркавая вуліца Плябанская вуліца[15]
Прытыцкага вуліца Запольская вуліца[15]
Савецкая вуліца Сярэдняя вуліца[17]
Высокая вуліца[15]
Паштовая вуліца[16]
Фаменкі вуліца Дворная вуліца[15]
Царука вуліца Млынавая вуліца[15]
Школьная вуліца Зашкольная вуліца[17]

Эканоміка рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, ільнозавод.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Інфраструктура рэдагаваць

 
Петрапаўлаўская царква

Карэлічы — гістарычны цэнтар мастацкага ткацтва. Спыніцца можна ў местачковым гатэлі[18].

Славутасьці рэдагаваць

Страчаная спадчына рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 67.
  3. ^ Шаблюк В. Карэлічы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 135.
  4. ^ Jelski A. Korelicze // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 401.
  5. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  9. ^ Шаблюк В. Карэлічы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 134.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 123.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  13. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ а б в г д е ё ж з і Плян Карэлічаў 1855 году
  16. ^ а б в г Плян Карэлічаў 1859 году
  17. ^ а б в Сергачоў С. Горад сучасны і горад будучы (па інвентару Карэліч 1672 г.) // Архитектура: сборник научных трудов. — 2016. — Вып. 9. С. 84.
  18. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць