Іна Соркіна
Іна Соркіна (нар. 1971, Горадня) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003).
Біяграфія
рэдагавацьВучылася ў СШ № 2 г. Капыля.У 1993 скончыла гістарычны факультэт, у 1996 — асьпірантуру Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. З 1996 працуе ў ім на катэдры гісторыі Беларусі.
Дасьледуе гісторыю мястэчак Беларусі, гістарычную ўрбаністыку, гісторыю беларускіх габрэяў. Аўтар некалькіх дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у розных айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах, манаграфіі «Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.» (Вільня: ЕГУ, 2010.). Выкладае спэцыяльныя курсы з гісторыі беларускага нацыянальнага руху, гістарычнай урбаністыкі на Беларусі.
Бібліяграфія
рэдагаваць- * Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.
- Феномен белорусско-еврейской толерантности в местечках Белоруссии XIX — начала XX в. (по материалам мемуаристики) // Свой или чужой? Евреи и славяне глазами друг друга: Сборник статей. Москва, 2003.
- Мястэчкі Зэльва і Дзярэчын у святле архіўных звестак // Славуты Зэльвенскі край: Матэрыялы навук. гісторыка-краязнаўчай канфер. Ліда. 2004. С. 87—97.
- Праблемы мястэчак Беларусі на старонках часопіса «Наш край» (другая палова 1920-х гадоў) // Гістарычны альманах. Т. 10. 2004. С. 141—150.
- Высяленні яўрэяў з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі Беларусі і іх наступствы (канец XVIII—XIX ст.) // «Białoruskie Zeszyty Historyczne» № 24, 2005.
- Мястэчкі Гродзенскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // «Rocznik grodzieński» № 1, 2007. S. 9—33.
- «Памежжа» народаў, рэлігій, культур: міжэтнічныя і міжканфесійныя ўзаемадачыненні ў мястэчках Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. // «Białoruskie Zeszyty Historyczne» № 31, 2009.
- Адукацыя ў Гродне ў першай палове XIX ст. па матэрыялам фонда Канцылярыі Гродзенскага губернатара // Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. ХV — ХХ ст. Гародня, 2009. С. 260—290.
- Мястэчкі як культурна-гістарычны фэномэн Беларусі // «Arche» № 3, 2010.
- Святочная культура мястэчак Беларусі(недаступная спасылка) // «Arche» № 7—8, 2011. С. 112—137.
- Яўрэі ў сацыяльнай тапаграфіі Параднай (Саборнай) плошчы Гродна ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стст. // Цайтшрыфт. Т. 6. 2011. С. 57—72.
- Шыбека Захар, Соркіна Іна. Ці існуе ў Беларусі гістарычная ўрбаністыка? // Гістарычная ўрбаністыка. Гродна, 2011. С. 13—30.