Ярэмічы
Ярэмічы — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёману. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2003 год — 310 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на ўсход ад Карэлічаў, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея.
Ярэмічы лац. Jaremičy | |
Ушэсьценская царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Карэліцкі |
Сельсавет: | Ярэміцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1596 |
СААТА: | 4233813026 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′16″ пн. ш. 26°20′41″ у. д. / 53.57111° пн. ш. 26.34472° у. д.Каардынаты: 53°34′16″ пн. ш. 26°20′41″ у. д. / 53.57111° пн. ш. 26.34472° у. д. |
± Ярэмічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ярэмічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Ярэмічы ўпамінаюцца ў XVII ст. як мястэчка ў Наваградзкім павеце, якое знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў. На 1647 год у мястэчку было 47 дымоў.
У 1768 годзе ў Ярэмічах збудавалі драўляную царкву, дзеяла рачная прыстань.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ярэмічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[1]. На 1799 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў і налічвала 81 дым. На 1858 год у Ярэмічах было 98 двароў. У 1863 годзе адкрылася расейская прыходзкая школа (пазьней народная вучэльня, у 1881 годзе 119 вучняў), у 1883 годзе — 2-клясная царкоўна-прыходзкая жаночая школа (у 1890 годзе 116 вучаніц). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Ярэмічах было 122 двары, валасная ўправа, царква, малітоўны дом, сынагога, юдэйская малітоўная школа, царкоўна-прыходзкая школа, 2-клясная народная вучэльня, хлебазапасны магазын, 6 крамаў, карчма. У 1906 годзе ў мястэчку адбыліся сялянскія страйкі. На 1908 год у Ярэмічах было 172 двары. У 1912 годзе тут дзеяла крэдытнае таварыства.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ярэмічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ярэмічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ярэмічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 134 двары, працавалі школа і пошта. З 1926 году — у Турэцкай гміне Стаўпецкага павету.
У 1939 годзе Ярэмічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Мірскага, з 17 сьнежня 1956 году Карэліцкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 12 кастрычніка 1940 году тут было 129 двароў, на 1 студзеня 2000 году — 125, на 2002 год — 126, на 2003 год — 123. У 2000-я гады Ярэмічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 318 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 52, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 259, жабракоў 3[3]; 1858 год — 502 рэвіскія душы; 1897 год — 797 чал.
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 1240 чал.; 1921 год — 613 чал.; 12 кастрычніка 1940 году — 609 чал.; 1 студзеня 2000 году — 318 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 323 чал.[5]; 2003 год — 310 чал.[6]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Ярэмічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Капліца (2-й пал. XIX ст.)
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1867; мураўёўка)
У ваколіцах Ярэмічаў захаваліся старажытныя паселішчы (4—2-е тысячагодзьдзе да н. э.).
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога
Галерэя
рэдагаваць-
Царква, брама-званіца
-
Прыдарожная капліца
-
Купель зь Ярэмічаў
Асобы
рэдагаваць- Міхаіл Лойка (1892—1937) — эканаміст, географ, матэматык
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. 564.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 2000.
- ^ Бянько У. Ярэмічы // ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 306.
- ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 307.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 2000. — 645 с. ISBN 985-04-0347-0.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.