Бабоўня
Бабо́ўня[2] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Гніліцы і Выні. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 367 чалавек. Знаходзіцца за 15 км ад Капылю, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Капыль — Узда і Асіпавічы — Баранавічы.
Бабоўня лац. Baboŭnia | |
Вінакурня | |
Першыя згадкі: | XVI ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Бабаўнянскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 406 чал. (2016)[1] |
колькасьць двароў: | 162 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°15′27″ пн. ш. 26°57′11″ у. д. / 53.2575° пн. ш. 26.95306° у. д.Каардынаты: 53°15′27″ пн. ш. 26°57′11″ у. д. / 53.2575° пн. ш. 26.95306° у. д. |
± Бабоўня | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бабоўня — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Бабоўня ўпамінаецца ў XVI ст. як маёнтак у Капыльскім княстве, у Наваградзкім павеце і ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасьць Алелькавічаў, потым Радзівілаў.
У XVIII ст. кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Бабоўні статус мястэчка і прывілей на штотыднёвыя кірмашы[3]. У 1769—1806 гадох тут працавала суконная мануфактура (у 1797 годзе — 110 работнікаў, выпрацавала 4600 аршынаў, у 1800 годзе — вырабляла сукны, байку, вігонь).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бабоўня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце[4] Менскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 15 двароў[5]. У 1880-я гады ў Бабоўні было 2 школы, 5 крамаў, валасная ўправа. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (28 двароў) і маёнтак (вінакурны завод з паравым рухавіком, дзе ў 1900 годзе працавала 7 работнікаў). На 1917 год у мястэчку было 36 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бабоўню занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабоўня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. 20 жніўня 1924 году Бабоўня стала цэнтрам сельсавету Капыльскага раёну. Існавалі аднайменныя мястэчка (49 двароў) і селішча (20 двароў). У 1930 годзе ў Бабоўні збудавалі млын зь лесапільняй. У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1990 год у Бабоўні было 145 двароў, на 1995 год — 173.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1865 год — 550 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 196 чал. у мястэчку Бабоўні і 407 чал. у маёнтку Бабоўні; 1917 год — 196 чал.; 1924 год — 191 чал. у мястэчку Бабоўні і 86 чал. у селішчы Бабоўні; 1990 год — 430 чал.[7]; 1995 год — 491 чал.[8]; 1997 год — 482 чал.[3]; 1999 год — 456 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 367 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Бабоўні працуюць пачатковая школа, дашкольная ўстанова, лякарня, пошта.
Забудова
рэдагавацьЗахаваўся традыцыйны плян мястэчка. Галоўная вуліца, што перасякае вёску з поўдня на поўнач, забудоўваецца шматкватэрнымі дамамі. На ёй пры ўезьдзе з шашы Асіповічы — Баранавічы непадалёк ёсьць сажалка, сфармаваўся грамадзкі цэнтар. Сетка вуліцаў рэгулярная. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. У паўднёвай частцы — парк, у паўночна-ўсходняй — вытворчая зона.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Вінакурня (XIX—XX стст.)
- Прысядзібны парк (XIX ст.; рэшткі)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл (XIX ст.)
- Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў (XIX—XX стст.)
Асобы
рэдагаваць- Міхал Бярновіч (1734—1802) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Список сельских населенных пунктов Копыльского района на 01 января 2016 года (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 190.
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 140.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 257.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 246.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 183.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.