Турэц

вёска ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Турэ́ц[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Нёмана і Вушы. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 626 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Карэлічы — Мір.

Турэц
лац. Turec
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Карэліцкі
Сельсавет: Турэцкі
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва: 626 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1596
Паштовы індэкс: 231441
СААТА: 4233838071
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′37″ пн. ш. 26°18′43″ у. д. / 53.52694° пн. ш. 26.31194° у. д. / 53.52694; 26.31194Каардынаты: 53°31′37″ пн. ш. 26°18′43″ у. д. / 53.52694° пн. ш. 26.31194° у. д. / 53.52694; 26.31194
Турэц на мапе Беларусі ±
Турэц
Турэц
Турэц
Турэц
Турэц
Турэц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Турэц — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Хадкевічаў, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Турэц зьмяшчаецца ў Валынскай хроніцы і датуецца 1276 годам, калі галіцка-валынскія князі ў хаўрусе з татарамі выправіліся на Наваградак і Горадню. У XIV стагодзьдзі паселішча знаходзілася ў валоданьні князя У. Альгердавіча. Ягоны сын князь Аляксандар перадаў навакольныя землі Лаўрышаўскаму манастыру.

У XVI стагодзьдзі Турэц атрымаў статус мястэчка, уваходзіў у склад Наваградзкага павету і знаходзіўся ў валоданьні магнатаў Хадкевічаў. Ад гэтага часу тут пасяліліся жыды, якія займаліся пераважна дробным гандлем. Паводле зьвестак на 1717 год, жыдоўская супольнасьць Турца плаціла 340 злотых пагалоўнага падатку. З XVII стагодзьдзя ў мястэчку існаваў невялікі касьцёл, збудаваны гетманам К. Хадкевічам. Побач з касьцёлам стаяла царква. Апроч таго, дзеяла праваслаўная драўляная Юр’еўская царква.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Турэц апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ярэміцкай воласьці Наваградзкага павету. На 1799 год у мястэчку было 152 дымы.

На 1880 год у Турцы было 171 двор, 2 царквы, сынагога, юдэйская малітоўная школа, 3 млыны, 2 карчмы, 5 крамаў. Побач — фальварак і маёнтак Ліпніцкіх і Сьвідзінскіх. У 1888 годзе расейскія ўлады збудавалі тут мураваную царкву-мураўёўку. У 1890 годзе адкрылася расейская народная вучэльня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Турцы было 230 двароў, царква, капліца, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, народная вучэльня, хлебазапасны магазын, пошта, 18 крамаў, 2 ветраныя млыны, 7 заезных дамоў; штогод (23 красавіка і 1 кастрычніка) праводзіліся кірмашы, кожны аўторак — торг. На 1908 год у мястэчку было 363 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Турэц занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Турэц абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Турэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ярэміцкай гміне Наваградзкага павету, з 1926 году — цэнтар гміны Стаўпецкага павету. У верасьні 1921 году ў мястэчку было 218 двароў, 7-клясная агульнаадукацыйная школа, клюб, прыватная бібліятэка, пошта, 5 корчмаў. На 1931 год — 3 млыны, 25 крамаў, ашчадна-крэдытная каса.

У 1939 годзе Турэц увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 год стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 311 двароў. На 1 студзеня 2000 год у вёсцы было 292 двары, на 2002 год — 285. У 2000-я гады Турэц атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 518 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 116, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 394, жабракоў 2[3]; 1863 год — 794 чал.; 1892 год — да 800 чал.[4]; 1897 год — 1596 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 1893 чал.[5]; 1921 год — 1290 чал.[6]; 1931 год — 1,5 тыс. чал.; 1940 год — 1508 чал.; 1999 год — 656 чал.; 1 студзеня 2000 году — 670 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 653 чал.[8]; 2010 год — 626 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Турцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць

З урбананімічнай спадчыны Турца да нашага часу гістарычныя назвы захавалі Карэліцкая, Мірская, Паштовая, Ярэміцкая, Новая вуліцы і Царкоўны завулак. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Каменны крыж

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сядзіба Хадкевічаў (XVII ст.)
  • Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1830)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 251.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  4. ^ Jelski A., Krzywicki J. Turzec (4) // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. 666.
  5. ^ Бянько У. Турэц // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 544.
  6. ^ Бянько У. Турэц // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 545.
  7. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 2000.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 61.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць