Бу́сяж[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бусяжы. Цэнтар Мілейкаўскага сельсавету Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 182 чалавекі. Знаходзіцца за 22 на паўночны захад ад Івацэвічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Косаў Палескі.

Бусяж
лац. Busiaž
Прачысьценская царква
Прачысьценская царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Мілейкаўскі
Насельніцтва: 182 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′20″ пн. ш. 25°8′31″ у. д. / 52.82222° пн. ш. 25.14194° у. д. / 52.82222; 25.14194Каардынаты: 52°49′20″ пн. ш. 25°8′31″ у. д. / 52.82222° пн. ш. 25.14194° у. д. / 52.82222; 25.14194
Бусяж на мапе Беларусі ±
Бусяж
Бусяж
Бусяж
Бусяж
Бусяж
Бусяж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бусяж — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Бусяж мае повязь з паняцьцем буса — 'лодка, выдзеўбаная з дубовых калодаў'[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўспамін пра Бусяж датуецца 1556 годам: на сэсіі Слонімскага земскага суду (судзьдзя Ян Віктарын з Івацэвічаў) разглядалася скарга Мікалая Юндзіла, зямяніна Слонімскага павету, на Лаўрына Аравіцкага ва ўкрываньні зьбеглых ад яго сялянаў. Маёнтак уваходзіў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1645 годзе маёнтак належаў Альбрэхту Праслаўскаму, які аддаў яго ў заставу маршалку слонімскаму Яну Мялешку. Па сьмерці апошняга Бусяж перайшоў да харунжага слонімскага Жыгімонта Праслаўскага і ягонага брата Крыштапа, каноніка віленскага. 15 траўня 1648 году браты прадалі маёнтак падканцлеру Казімеру Льву Сапегу. У 1779 годзе на месцы драўлянай узьвялі новую мураваную царкву. Пры ёй 27 жніўня штогод праводзіўся кірмаш.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бусяж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[3]. У 1863 годзе тут адкрылася расейская двухклясная народная вучэльня. На 1886 год у мястэчку было 17 двароў, існавалі царкоўны прыход, школа, карчма, вадзяны млын. На 1905 год сялянскі зямельны клін складаў 572 дзесяціны.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бусяж занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бусяж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бусяж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косаўскай гміне Косаўскага павету. На 1924 год у мястэчку было 16 будынкаў, у фальварку — 2.

У 1939 годзе Бусяж увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету Косаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут быў 91 двор, працавалі крама, пошта, хата-чытальня, мэдычны пункт. У 1957 годзе адбыўся першы выпуск Бусяскай сярэдняй школы. На 1995 год у вёсцы было 77 двароў, на 2002 год — 81, на 1 студзеня 2008 году — 79.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 187 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 328 чал. у мястэчку Бусяжы і 14 чал. у фальварку Бусяжы; 1924 год — 136 чал. у мястэчку Бусяжы і 16 чал. у фальварку Бусяжы; 1940 год — 365 чал.; 1959 год — 179 чал.; 1970 год — 175 чал.; 1979 год — 202 чал.; 1995 год — 220 чал.[5]; 1999 год — 213 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 219 чал.; 1 студзеня 2008 году — 211 чал.; 2010 год — 182 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Бусяжы працуюць клюб, бібліятэка, ФАП, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сядзіба
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 155.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 42—43.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 279.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 358.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць