Герб Клецку — геральдычны сымбаль Клецку, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімерам 27 жніўня 1652: «у блакітным полі княжая карона, пад якой паляўнічы рог»[1].

Герб Клецку

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 29 лістапада 1999[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №37.

Афіцыйнае апісаньне:

У залатым полі барокавай тарчы пад княжай каронай паляўнічы рог з залатой фурнітурай.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В золотом поле барочного щита под княжеской короной охотничий рожок с золотой фурнитурой.
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение Клецкого горисполкома от 29 ноября 1999 г. №106.

Літаратура

рэдагаваць
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.