Герб Цырына — геральдычны сымбаль Цырына, пацьверджаны месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 5 чэрвеня 1792: «у блакітным полі алень, які стаіць, з залатым крыжам паміж рагам»[1].

Герб Цырына

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 верасьня 2009[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб вёскі Цырын Карэліцкага раёну ўяўляе сабою барокавую тарчу, у блакітным полі якой на залатым ускрайку выява аленя натуральнага колеру, паміж ягонымі рогамі разьмяшчаецца залаты крыж.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Герб деревни Цирин Кореличского района представляет собой барочный щит, в голубом поле которого на золотой оконечности изображен олень натурального цвета, между его рогами расположен золотой крест.
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 9 сентября 2009 г. №450 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Гродненской области».

Літаратура

рэдагаваць
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.