Дварэц
Дварэ́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Моўчадзі. Цэнтар сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 820 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Зьдзецелу, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Дварэц лац. Dvarec | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зьдзецельскі |
Сельсавет: | Дварэцкі |
Насельніцтва: | 820 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1563 |
Паштовы індэкс: | 231474 |
СААТА: | 4223817031 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′25″ пн. ш. 25°34′11″ у. д. / 53.40694° пн. ш. 25.56972° у. д.Каардынаты: 53°24′25″ пн. ш. 25°34′11″ у. д. / 53.40694° пн. ш. 25.56972° у. д. |
± Дварэц | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дварэц — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Дварэч упамінаецца ў XV ст. як уладаньне князя Фёдара Даўголдавіча, пазьней Сьвідрыгайлы, з 1451 году — канцлера літоўскага Міхала Кезгайлы. У 1516 годзе Мікалай Кезгайла збудаваў тут касьцёл, Дварэц атрымаў статус мястэчка. У гэты час ён уваходзіў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1554—1555 гадох Дварэц знаходзіўся ў валоданьні Івана Гарнастая, з 1555 году да канца XVI ст. — Соф’і Кезгайлаўны. У канцы XVI ст. маёнтак перайшоў да Завішаў. У XVII ст. у тутэйшым касьцёле захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дварэц апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слонімскага павету. На 1804 год у мястэчку было 59 двароў, у 1870-я гады — 77 двароў, 2 царквы, касьцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы, школа, багадзельня, 9 крамаў, 3 шынкі, штогод праводзіліся 2 кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дварэц занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дварэц абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[2]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дварэц увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. 15 красавіка 1919 году згуртаваньне польскага войска пад камандаю маёра Леона Завістоўскага адбіла мястэчка з рук бальшавікоў[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дварэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце.
У 1939 годзе Дварэц увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Дварэц уваходзіў у склад Наваградзкага раёну. На 1971 год у вёсцы было 222 двары, на 1993 год — 311, на 1997 год — 302. У 2000-я гады Дварэц атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Стары касьцёл, каля 1900 г.
-
Агульны выгляд, 1915 г.
-
Палац Радзівілаў, 1915 г.
-
Палац Радзівілаў, 1937 г.
-
Млын, 1915 г.
-
Моўчадзь, 26.04.1916 г.
-
Новы касьцёл, 1918 г.
-
Новы касьцёл, 1930 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 296 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 143, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 145, жабракоў 2[5]; 1878 год — 625 чал, зь іх 170 юдэяў[6]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 1373 чал.; 1971 год — 609 чал.; 1993 год — 850 чал.[7]; 1997 год — 810 чал.[8]; 1999 год — 799 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 820 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Дварцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, лякарня, амбуляторыя, аптэка, пошта.
Эканоміка
рэдагавацьІльнозавод, дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Палац», сельская гаспадарка.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Вадзяны млын (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў)
- Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (1904—1909)
- Магіла ахвяраў фашызму
- Царква Покрыва Багародзіцы (1866—1869; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл
- Сядзіба Радзівілаў
Галерэя
рэдагаваць-
Вуліца
-
Брама касьцёла
-
Вадзяны млын
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 194.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. T. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 52—53.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
- ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 236.
- ^ Шаблюк В. Дварэц // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 218.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 77.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.