Цырын
Цы́рын[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 500 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на поўдзень ад Карэлічаў, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Туганавічы — Варонча.
Цырын лац. Cyryn | |||||
Каплічка | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Карэліцкі | ||||
Сельсавет: | Цырынскі | ||||
Насельніцтва: | 500 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1596 | ||||
Паштовы індэкс: | 231455 | ||||
СААТА: | 4233852126 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′25″ пн. ш. 26°9′37″ у. д. / 53.40694° пн. ш. 26.16028° у. д.Каардынаты: 53°24′25″ пн. ш. 26°9′37″ у. д. / 53.40694° пн. ш. 26.16028° у. д. | ||||
± Цырын | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Цырын — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Сьвятога Спаса, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Цырын (Цэрын) упамінаецца ў XV стагодзьдзі як уладаньне вялікіх князёў. У 1432 годзе Ягайла надаў Цэрынскае староства двараніну Наваградзкай зямлі Севестрыяну Сегеню. У канцы XVI стагодзьдзя тут праводзіліся павятовыя соймікі, дзеяла царква. У XVI—XVIII стагодзьдзях мястэчка было цэнтрам староства Наваградзкага павету.
У XVII ст. Цырын, відаць, атрымаў Магдэбурскае права. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза сустракаў тут войска, што вярталася з Масквы. На 1670 год у мястэчку было 62 дымы і вадзяны млын.
У 1718 годзе Цырын перайшоў у валоданьне Несялоўскіх, у гэты час у мястэчку было 62 дымы. 26 лістапада 1718 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Цырыну прывілей на штотыднёвыя таргі і 6 кірмашоў у год. У сярэдзіне XVIII ст. у мястэчку было 4 вуліцы, дзеялі царква і касьцёл. 5 чэрвеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Цырыну Магдэбурскае права і надаў яму герб: «у блакітным полі стаячы алень з залатым крыжам паміж рагамі»[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Цырын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[3]. На 1795 год у мястэчку было 75 двароў.
У 1852 годзе ў Цырыне збудавалі драўляную царкву Сьвятога Спаса. У 1862 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі прыходзкую школу, у 2-й палове 1880-х гадоў — народную вучэльню. На 1880 год у мястэчку было 94 двары. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Цырыне было 129 двароў, існавалі валасная і мяшчанская ўправы, дзеялі царква, 2 капліцы і юдэйскі малітоўны дом, працавалі багадзельня, хлебазапасны магазын, 3 крамы, карчма і вадзяны млын; штогод праводзіліся 2 кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Цырын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цырын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Цырын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 50 двароў. За польскім часам ў мястэчку працавалі пачатковая школа, пошта, прыватныя жыдоўскія крамы, каапэратыўная ашчадная каса (пана Стэфчыка).
У 1939 годзе Цырын увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1 студзеня 2000 году тут было 240 двароў, на 2003 год — 232. У 2000-я гады Цырын атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Спаская царква, каля 1900 г.
-
Падмуркі царквы, 1915—1917 гг.
-
Руіны званіцы, 1915—1917 гг.
-
Капліца ў Лагах, да 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 395 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 294 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 82, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 209[5]; 1880 год — 610 чал.[6]; 1897 год — 718 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 274 чал.; 1940 год — 539 чал.; 1999 год — 643 чал.; 1 студзеня 2000 году — 671 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 576 чал.[8]; 2010 год — 500 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Цырыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятога Спаса (1852)
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Цырын упамінаецца ў баладзе «Сьвіцязь» і паэме «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, а таксама ў баладзе «Калдычэўскі шчупак» Яна Чачота
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 252.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 250.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. 724.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Бянько У. Цырын // ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 112.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 2000.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 152.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 2000. — 645 с. ISBN 985-04-0347-0.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.