Ліпск (Ляхавіцкі раён)
Ліпск[1] — вёска ў Беларусі, на канале Ліпніцы. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 910 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ляхавічаў, на аўтамабільнай дарозе Ліпск — Крывошын.
Ліпск лац. Lipsk | |
Касьцёл | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ляхавіцкі |
Сельсавет: | Крывошынскі |
Насельніцтва: | 910 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1633 |
Паштовы індэкс: | 225387 |
СААТА: | 1250817036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′58″ пн. ш. 26°5′46″ у. д. / 52.83278° пн. ш. 26.09611° у. д.Каардынаты: 52°49′58″ пн. ш. 26°5′46″ у. д. / 52.83278° пн. ш. 26.09611° у. д. |
± Ліпск | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ліпск — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Назва
рэдагавацьНа думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Ліпск утварыўся ад назвы пароды дрэва — ліпы[2].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Ліпск як сяло, перададзенае ў валоданьне М. Радзівіла, датуецца 1492 годам. Паселішча было цэнтрам воласьці і ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1563 годзе Ліпск упамінаецца як мястэчка. У 1584 годзе М. Радзівіл падараваў Ліпскую воласьць зь «местам» Ліпскам, 6 вёскамі і маёнткам Рэпіхавам Нясьвіскай езіцкай калегіі. Зноў упамінаецца як места пад 1589 годам.
У 1700 годзе Ліпск меў статус мястэчка, тут існаваў касьцёл. У 1789 годзе мястэчка знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасьці.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ліпск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце[3] Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай, з 1844 году Менскай губэрніяў. На 1844 год у мястэчку было 70 двароў, яно знаходзілася ў валоданьні графіні І. Патоцкай і ўваходзіла ў склад маёнтку Рэпіхава. На 1886 год у Ліпску было 64 двары. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (143 двары) і селішча (1 двор). На 1909 год у мястэчку было 176 двароў, працавала школа. У 1910 годзе ў Ліпску збудавалі новы касьцёл.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ліпск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Крывошын Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 184 двары.
У 1939 годзе Ліпск увайшоў у склад БССР, у Ляхавіцкі раён. Статус паселішча панізілі да вёскі. 12 кастрычніка 1940 году Ліпск стаў цэнтрам сельсавету. У гэты час тут было 280 двароў, працавалі няпоўная сярэдняя школа і лекарскі ўчастак. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 2000-я гады Ліпск атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку». На 2005 год у вёсцы было 458 двароў.
-
Стары касьцёл, каля 1910 г.
-
Стары касьцёл, каля 1910 г.
-
Новы касьцёл, 1914 г.
-
Новы касьцёл, 1914 г.
-
Новы касьцёл, 1915 г.
-
Новы касьцёл, 1916 г.
-
Новы касьцёл, 1916 г.
-
Новы касьцёл, 1917 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1844 год — 404 чал.; 1867 год — 556 чал.; 1886 год — 650 чал.; 1897 год — 920 чал. у мястэчку Ліпску і 2 чал. у селішчы Ліпску
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1154 чал.; 1921 год — 841 чал.; 1940 год — 1600 чал.; 1959 год — 1211 чал.; 1970 год — 1549 чал.; 1999 год — 1155 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1152 чал.; 2005 год — 1063 чал.; 2010 год — 910 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Ліпску працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьЗа 3 км на поўдзень ад Ліпску на хутары Шурах знаходзіцца помнік археалёгіі — стаянка эпохі мэзаліту.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 207.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 203.
- ^ Jelski A. Lipsk // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 294.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.