Сваятычы
Свая́тычы[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Ведзьмы. Уваходзяць у склад Жарабковіцкага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 180 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на паўночны ўсход ад Ляхавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы.
Сваятычы лац. Svajatyčy | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ляхавіцкі |
Сельсавет: | Жарабковіцкі |
Насельніцтва: | 273 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1633 |
Паштовы індэкс: | 225375 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°8′0″ пн. ш. 26°20′0″ у. д. / 53.13333° пн. ш. 26.33333° у. д.Каардынаты: 53°8′0″ пн. ш. 26°20′0″ у. д. / 53.13333° пн. ш. 26.33333° у. д. |
± Сваятычы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сваятычы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Юрыя ў стылі клясыцызм, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Абуховічаў і Чапскіх.
Назва
рэдагавацьНа думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапомім Сваятычы ўтварыўся ад слова «сваякі»[2].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Сваятычы як мястэчка, уладаньне Пяткевічаў датуецца 1506 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У XVI ст. Сваятычы знаходзіліся ў валоданьні Карыцкіх, Казноўскіх, Давойнаў, Пясецкіх, Фурсаў, Пузынаў і інш., з XVI ст. — Абуховічаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сваятычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У першай чвэрці XIX ст. М. Абуховіч збудаваў у мястэчку палац у стылі позьняга клясыцызму, дзе разьмяшчаліся карцінная галерэя (творы Ю. Пешкі, Ф. Рушчыца і інш.), габэлены, архіў уладальнікаў маёнтку, бібліятэка (5 тыс. тамоў). Зборы загінулі ў Першую сусьветную вайну.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл у Сваятычах пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). На 1886 год у мястэчку было 75 двароў, дзеяла царква. На 1890 год — 100 двароў[3].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сваятычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сваятычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сваятычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павету.
У 1939 годзе Сваятычы ўвайшлі ў БССР. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якую ўлучылі ў склад Сваятыцкага сельсавету Ляхавіцкага раёну Баранавіцкай, з 1954 году Берасьцейскай вобласьці. У 1980 годзе Сваятычы ўвайшлі ў склад Жарабковіцкага сельсавету. На 2000 год тут было 148 двароў.
-
Касьцёл па маскоўскай перабудове, каля 1900 г.
-
Касьцёл, 1917 г.
-
Рынак, 1917 год
-
Палац і парк, 1917 г.
-
Палац
-
Палац, парадны фасад
-
Палац, паркавы фасад
-
Алея, да 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 705 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 715 чал., у тым ліку 756 каталікоў, 83 праваслаўныя, 17 юдэяў; 1999 год — 337 чал.; 2000 — 340 чал.[5].
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 342 чал.[6]; 2010 год — 273 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Сваятычах працуюць базавая школа, клюб, бібліятэка, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Арлоўскага вуліца | Касьцельная вуліца |
Інтэрнацыянальная вуліца | Пагарэльская вуліца (частка) Сноўская вуліца (частка) |
У Сваятычах склалася такая мікратапанімічная сытуацыя, калі разам з штучнымі афіцыйнымі назвамі вуліцаў савецкага часу вяскоўцы ўжываюць традыцыйныя гістарычныя назвы. Так, цэнтар вёскі завецца Рынкам, бо тут раней праводзіліся кірмашы. Вуліца, якая цягнецца ў кірунку вёскі Пагарэльцы, завецца Пагарэльскай. Ёсьць вуліца Сноўская, якая выходзіць у бок Снова. Вуліца Касьцельная завецца так таму, што вядзе яна ад цэнтру да касьцёла. Асада — месца, дзе жылі афіцэры Войска Польскага. Ёсьць і іншая назва гэтага месца — Букет, ад таго, што паабапал дарогі, якая сюды вядзе, растуць кусты бэзу. Падсобнае — тэрыторыя, дзе адразу па Другой сустветнай вайне ўтварылася падсобная ваенная гаспадарка (да вайны — шляхецкая гаспадарка).
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1825)
- Капліца (XIX ст.)
- Могілкі каталіцкія
- Парк пры былой сядзібе (1775)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Палац Абуховічаў і Чапскіх (XIX ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 205.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 338.
- ^ Jelski A. Swojatycze // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 724.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 256.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 248.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.