Уселюб
Усе́люб[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Плісе. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2000 год — 717 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Наваградку; за 18 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня, на аўтамабільнай дарозе Наваградак — Іўе.
Уселюб лац. Usielub | |
Касьцёл Сьвятога Казімера | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Наваградзкі |
Сельсавет: | Уселюбскі |
Насельніцтва: | 593 чал. (2008) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1597 |
Паштовы індэкс: | 231414 |
СААТА: | 4243813021 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′9″ пн. ш. 25°47′53″ у. д. / 53.71917° пн. ш. 25.79806° у. д.Каардынаты: 53°43′9″ пн. ш. 25°47′53″ у. д. / 53.71917° пн. ш. 25.79806° у. д. |
± Уселюб | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Уселюб — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся гатычны касьцёл Сьвятога Казімера, адна з найбольш старажытных каталіцкіх сьвятыняў Вялікага Княства Літоўскага, помнік архітэктуры XV ст. Зь іншых мясцовых славутасьцяў вылучаюцца клясыцыстычныя царква Сьвятога Міхала Арханёла, капліца-пахавальня і сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Ўселюб датуецца 1422 годам і зьмяшчаецца на пячатцы Яна Няміры[2]:
+ s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x | ||
У 1433 годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацьвердзіў наданьне маёнтку роду Неміровічаў.
У XV ст. ува Ўселюбе заснавалі касьцёл. У 1-й палове XVI ст. маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазьней — ваявода полацкі С. Давойна. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Уселюб увайшоў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Па сьмерці С. Давойны ў 1571 годзе маёнтак перайшоў да ягонай удавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 годзе прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 1576—1642 гадох касьцёл перарабілі пад кальвінскі збор. З 1713 году Ўселюб знаходзіўся ў валоданьні А. Навасельскага, потым М. Ф. Радзівіла, у 1746 годзе перайшоў да ягонага сына Альбрэхта, а ў 1790-я гады — да А. М. Пацея.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Уселюб апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. На 1799 год у мястэчку было 106 дамоў. Маёнтак перайшоў да графаў О’Руркаў і стаў адным з асяродкаў «галяндзкага» (і «швайцарскага») сыраварства ў Наваградзкім павеце.
У 1861 годзе Ўселюб стаў цэнтрам воласьці. У 1884 годзе тут збудавалі царкву. На 1886 год у мястэчку было 108 двароў, існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 капліцы, касьцёл, сынагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўселюб занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Уселюб абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Уселюб апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны[4] Наваградзкага павету.
У 1939 годзе Ўселюб увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год тут было 198 двароў, на 2002 год — 304. У 2000-я гады Ўселюб атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Інтэр’ер касьцёла, 1914 г.
-
Касьцёл, 17.09.1923 г.
-
Сядзіба, 1914 г.
-
Сядзіба, да 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 388 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 58, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 325, жабракоў 1[5]; 1886 год — 730 чал.; 1895 год — 780 чал.[6]; 1897 год — 1255 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 736 чал.[7]; 2000 год — 717 чал.[8].
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 702 чал.[9]; 2000 год — 717 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьВа Ўселюбе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, клюб, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Вялікі камень Гірдаўскі
- Капліца-пахавальня О’Руркаў (1837)
- Касьцёл Сьвятога Казімера (XV ст.)
- Могілкі: старыя каталіцкія, юдэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1838—1840)
Галерэя
рэдагаваць-
Капліца-пахавальня
-
Сядзіба да пажару
-
Плябанія
-
Парк, усходняя алея
-
Парк, заходняя алея
-
Парк, агароджа
-
Вялікі камень Гірдаўскі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Nowak P., Pokora P. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. Książnica-Atlas. — Lwów, 1933.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Jelski A. Wsielub // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 65.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I. Województwo Nowogródzkie / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa, 1923.
- ^ Насевіч В. Уселюб // ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 264.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.