Случарэцкі павет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага
Случарэ́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Слуцак.
Случарэцкі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Слуцак |
Дата ўтварэньня | 3 траўня 1791 |
Дата скасаваньня | 1793 |
Час існаваньня | 1791—1793 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утварыўся на аснове Слуцкага княства згодна з Канстытуцыяй 3 траўня (1791). Існаваў да 1793 року, калі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
У склад павету ўваходзілі Глуская, Капыльская, Клецкая, Ляхавіцкая, Мядзьведзіцкая, Слуцкая і Цімкавіцкая парафіі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Случарэцкі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 261.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0