Сяргей Канцавы
Сярге́й Канцавы́ (нарадзіўся 21 чэрвеня 1986 году) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Выконваў фунцыі абаронцы. На сёньня ўваходзіць у трэнэрскі штаб прысталічнай «Іслачы».
Сяргей Канцавы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 чэрвеня 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 87 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2003 | РВАР[d] | 34 (4) |
2004—2008 | Дынама Менск | 20 (0) |
2007 | → Гомель | 6 (0) |
2008 | → Савіт Магілёў | 24 (2) |
2009—2010 | Тарпэда-БелАЗ | 43 (2) |
2010—2011 | Гомель | 44 (5) |
2012 | Табол | 19 (2) |
2013 | Гомель | 14 (2) |
2013—2015 | Дынама Менск | 35 (1) |
2016 | Белшына | 14 (1) |
2016 | Дынама Менск | 13 (0) |
2017 | Нэфтчы Фэргана[d] | 8 (0) |
2017 | Гомель | 13 (0) |
2018 | Тарпэда-БелАЗ | 18 (1) |
2019—2020 | Іслач | 52 (0) |
2021 | Менск | 20 (0) |
2022 | Нафтан | 8 (0) |
2022 | Арсэнал Койданаў | 17 (0) |
Зборныя | ||
2004 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2005—2007 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў кар’еру ў менскім РВАР. Далучыўся да сталічнага «Дынама», але там ня даў рады, таму аддаваўся ў арэнды. У 2009 годзе далучыўся да жодзінскага «Тарпэда». Улетку 2010 году стаў гульцом «Гомля», а неўзабаве і капітанам. Прывёў гомельскі клюб да перамогі ў Кубку Беларусі і да бронзавых мэдалёў чэмпіянату. У пачатку 2012 году перайшоў у казаскі «Табол». У студзені 2013 году вярнуўся ў «Гомель»[5] і зноў стаў капітанам. У сэзоне 2014 году, аднак, страціў месца ў пачатковым складзе, бо асноўнымі цэнтральнымі абаронцамі дынамаўцаў сталі Сяргей Паліцевіч і Умару Бангура. Часам, пры выкарыстаньні схемы з трыма цэнтральнымі абаронцамі, таксама гуляў у першым складзе, а зь верасня 2014 году. Калі Бангура атрымаў траўму, зноў стаў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе. У сэзоне 2015 году зноў страціў месца ў складзе, зьяўляўся на полі эпізадычна. У сьнежні 2015 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[6].
У студзені 2016 году далучыўся да складу «Белшыны»[7], дзе быў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2016 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[8], дзе таксама неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2016 году пакінуў «Дынама»[9].
У лютым 2017 году стаў гульцом узбэцкага клюбу «Нэфтчы»[10]. У чэрвені 2017 году пакінуў каманду[11]. Неўзабаве далучыўся да «Гомля», зь якім у ліпені падпісаў кантракт[12] і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У сьнежні 2017 году пакінуў «Гомель»[13]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[14]. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў жодзінскі клюб[15] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[16], дзе ў 2019—2020 гадах быў асноўным абаронцам.
У студзені 2021 году пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з «Крумкачамі», а пазьней далучыўся да «Менску», зь якім у лютым склаў працоўную ўгоду[18]. Быў трывалым гульцом пачатковага складу, толькі ў ліпені і з кастрычніка не выходзіў на поле. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[19].
У лютым 2022 году стаў гульцом наваполацкага «Нафтана»[20], дзе трывала гуляў у стартавым складзе ды быў капітанам каманды. У чэрвені 2022 году перайшоў у койданаўскі «Арсэнал»[21], дзе таксама замацаваўся ў асноўным складзе.
Трэнэрская
рэдагавацьУ сьнежні 2022 году завяршыўшы кар’еру ды ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Іслачы»[22][23]. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[24].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 |
Дынама Менск | 13 | 0 | ||
Гомель | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Тарпэда-БелАЗ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 18 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sergey Kontsevoj // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Syarhey Kantsavy // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Sergey Kontsevoy // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/sergey_kontsevoi/
- ^ Сергей Концевой вернулся в «Гомель» (рас.)
- ^ Игорь Воронков и Сергей Концевой покидают минское "Динамо" (рас.)
- ^ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (рас.)
- ^ Минское "Динамо" объявило о подписании Сергея Концевого и возвращении из аренды Сергея Карповича (рас.)
- ^ Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское "Динамо" (рас.)
- ^ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи" (рас.)
- ^ Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи" (рас.)
- ^ Сергей Концевой подписал контракт с "Гомелем" (рас.)
- ^ Сергей Концевой покинул "Гомель" (рас.)
- ^ Сергей Концевой стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Сергей Концевой стал игроком "Ислочи" (рас.)
- ^ Концевой и Янушкевич расстались с "Ислочью" (рас.)
- ^ Сергей Концевой заключил соглашение с "Минском" (рас.)
- ^ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (рас.)
- ^ "Нафтан" подписал контракты с Драбатовичем, Саем и Сергеем Концевым (рас.)
- ^ Сергей Концевой сменил "Нафтан" на "Арсенал" (рас.)
- ^ Роман Киренкин и Сергей Концевой присоединились к тренерскому штабу "Ислочи" (рас.)
- ^ Сергей Концевой и Роман Киренкин пополнили тренерский штаб "Ислочи" (рас.)
- ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)