Валеры Жукоўскі

беларускі футбаліст
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жукоўскі.

Вале́ры Жуко́ўскі (нар. 21 траўня 1984 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Валеры Жукоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 траўня 1984(1984-05-21)[1] (40 гадоў)
Рост 176 см
Вага 70 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2005 Ліда 63 (11)
2006—2007 Белшына 38 (10)
2007—2009 Шахцёр Салігорск 53 (7)
2009—2012 Нафтан 99 (11)
2013 Гомель 16 (2)
2014—2015 Нафтан 57 (11)
2016 Дынама Менск 19 (2)
2017—2022 Нёман Горадня 150 (27)
2023 Макслайн 14 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец лідзкага футбола. Гуляў у бабруйскай «Белшыне» і салігорскім «Шахцёры». У ліпені 2009 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У сьнежні 2012 году перайшоў у «Гомель»[3]. Разглядаўся як адзін з асноўных гульцоў, але ў траўні 2013 году атрымаў траўму і вярнуўся толькі ў канцы сэзону. У студзені 2014 году вярнуўся ў «Нафтан». Пасьля вяртаньня быў лідэрам наваполацкай каманды, трывала гуляў на пазыцыі атакуючага паўабаронцы ў пачатковым складзе. 2 жніўня 2014 году аформіў хет-трык у матчы супраць берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2015 году застаўся гульцом першай адзінаццатцы «Нафтану», з 13 галявымі перадачамі стаў найлепшым асыстэнтам чэмпіянату 2015 году.

14 сьнежня 2015 году склаў кантракт зь менскім «Дынама»[4]. У першай палове сэзону 2016 году трывала гуляў у асноўным складзе дынамаўцаў на пазыцыі атакуючага паўабаронцы, у чэрвені, пасьля зыходу з каманды Аляксандра Гутара, нават стаў капітанам «Дынама». Пасьля таго, як у ліпені на пасаду галоўнага трэнэра заступіў Сяргей Бароўскі, гулец страціў месца ў асноўным складзе і на полі зьяўляўся нячаста. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[5].

У студзені 2017 году далучыўся да гарадзенскага «Нёману» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У складзе гарадзенскай каманды быў галоўным атакуючым паўабаронцам. У лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[7]. У сэзоне 2018 году заставаўся гульцом пачатковага складу, а таксама быў капітанам каманды. У сьнежні 2018 году падпісаў новы кантракт з гарадзенцамі[8]. На пачатку сэзону 2019 году звычайна выходзіў на замену, з чэрвеня па верасень гуляў у стартавым складзе. Пазьней зноў пачаў часьцей зьяўляцца на полі на замену. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на год[9]. У пачатку сэзону 2020 году заставаўся на лаўцы запасных або выходзіў на замену, але хутка вярнуў месца ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2020 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі яшчэ на сэзон[10], а ў студзені 2022 году — яшчэ на год[11].

У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму новы кантракт зь «Нёманам» ня быў падпісаны, праз што паўабаронца ня трапіў у заяўку клюбу на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе. Тым ня менш, Жукоўскі працягваў трэнавацца з гарадзенцамі. У ліпені 2023 году пакінуў гарадзенскі клюб і далучыўся да віцебскага «Макслайну»[12]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Макслайн»[13].

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 25 5
Дынама Менск 2016 Найвышэйшая ліга 19 2
Нёман 2017 Найвышэйшая ліга 30 6
2018 Найвышэйшая ліга 25 7

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць