Аляксей Анцілеўскі

беларускі футбаліст

Аляксе́й Анціле́ўскі (нар. 2 лютага 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомлю» і моладзевай зборнай Беларусі. Ягоны старэйшы брат Дзьмітры таксама футбаліст.

Аляксей Анцілеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лютага 2002(2002-02-02)[1] (22 гады)
Рост 181 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019 Дынама Берасьце 0 (0)
2020 Рух Берасьце 4 (2)
2021—2023 Тарпэда-БелАЗ 44 (3)
2023 Славія Мазыр 25 (3)
2024—4 Гомель 24 (2)
Зборныя
2021—4 Беларусь (да 21) 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 кастрычніка 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ менскага МТЗ-РІПА. Пазьней на юнацкім узроўні гуляў за менскае «Дынама», «Менск» і барысаўскі БАТЭ. У 2018 годзе далучыўся да берасьцейскага «Дынама», дзе пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў камандзе. У сакавіку 2020 году на правах арэнды стаў гульцом берасьцейскага «Руха»[3]. Пачаў гуляць за дубль, у складзе асноўнай каманды звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 12 ліпеня 2020 году ў матчы супраць «Энэргетыка»-БДУ (8:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

У студзені 2021 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[4]. Пачаў рэгулярна зьяўляцца на полі ў складзе асноўнай каманды, у тым ліку нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з жодзінцамі[5], аднак шмат перадсэзоннай падрыхтоўскі прапусьціў праз траўму нагі. У сакавіку 2023 году быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды пакінуў мазырскі клюб[7]. У пачатку 2024 году трэнаваўся з салігорскім «Шахцёрам»[8], аднак салігорцам забаранілі рэгістраваць новых гульцом. У выніку ў сакавіку Анцілеўскі стаў гульцом «Гомлю»[9].

Міжнародная

рэдагаваць

29 сакавіка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Грузіі (1:4) і быў заменены ў другім тайме.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць