Вячаслаў Глеб
Вячаслаў Глеб (нарадзіўся 12 лютага 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2004—2011 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Малодшы брат Аляксандра Глеба. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1].
Вячаслаў Глеб | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 лютага 1983 (41 год) Менск, Беларусь | |
Рост | 181 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2001 2001—2004 2004—2005 2005 2005—2008 2009—2010 2010 2011 2011 2012 2012—2013 2013—2015 2016—2017 2017—2018 2019—2020 |
Дынама-Юні Менск Штутгарт II Гамбург Грасгопэр МТЗ-РІПА Шанхай Шэньхуа → Шэньчжэнь Рубі (арэнда) Дынама Менск Франкфурт Гомель Калёні Тарпэда-БелАЗ Крумкачы Нёман Горадня Арсэнал Койданаў |
9 (6) 49 (9) 10 (0) 8 (0) 72 (29) 27 (7) 24 (6) 11 (2) 7 (0) 14 (2) 4 (0) 80 (16) 38 (8) 18 (3) 26 (13) |
Зборныя | ||
2004—2011 | Беларусь | 45 (12) |
Кар’ера
рэдагавацьУ жніўні 2011 году перайшоў у нямецкі клюб «Франкфурт», які выступаў у Другой Бундэсьлізе[2]. У лютым 2012 году падпісаў кантракт зь беларускім клюбам «Гомель»[3], у якім выступаў да ліпеня 2012 году[4]. У верасьні 2012 году падпісаў кантракт да ліпеня 2013 году з грэцкім клюбам «Калёні» з другога дывізіёну чэмпіянату Грэцыі[5]. У студзені 2013 году скасаваў кантракт з «Калёні» і перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ», зь якім заключыў кантракт на 1 год[6]. У сакавіку 2016 году перайшоў у клюб «Крумкачы»[7]. У ліпені 2017 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[8], які пакінуў у ліпені 2018 году[9]. З 2019 году выступае за койданаўскі «Арсэнал»[10].
Грамадзка-палітычныя погляды
рэдагавацьУ сакавіку 2017 году ў інтэрвію «Радыё Свабода» Вячаслаў Глеб адзначыў, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг зьяўляюцца адвечнымі сымбалямі Беларусі[11].
У кастрычніку 2018 году Вячаслаў Глеб разам з жонкай наведалі рэстарацыю, пабудаваную ў ахоўнай зоне мэмарыялу Курапаты. У гэты час актывісты ладзілі акцыю супраць рэстарацыі. Глеб разам з жонкай раскрытыкавалі дзеяньні актывістаў, ужываючы абразу[12].
Дасягненьні
рэдагаваць- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 5 |
Крумкачы | 2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 7 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 | |
Нёман | 15 | 2 | ||
2018 | Найвышэйшая ліга | 3 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Клуб бомбардиров. Голевая сага Вячеслава Глеба (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб стал игроком «Франкфурта»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб перешел в «Гомель» (рас.) «Прессбол», 16 лютага 2012
- ^ ФК «Гомель» и Глеб прекратили сотрудничество(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб перешел в греческий АЕЛ (рас.)
- ^ Вячаслаў Глеб стаў гульцом «Тарпеда-БелАЗ»
- ^ Вячеслав Глеб заключил контракт с «Крумкачамі» (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб стал игроком «Немана» (рас.)
- ^ Вячеслав Глеб покинул «Неман» (рас.)
- ^ В Беларуси появится новый футбольный клуб — «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко (рас.)
- ^ «Дармаедзкі» ўказ у цяперашнім выглядзе існаваць не павінен, — «крумкач» Вячаслаў Глеб пра гульню і рэаліі // Радыё Свабода
- ^ Футбаліст Вячаслаў Глеб разам з жонкай прыехаў у «Паедзем, паядзім». Вольга Глеб паказала актывістам сярэдні палец ВІДЭА // Наша ніва
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)