Андрэй Салавей

беларускі футбаліст

Андрэй Віктаравіч Салавей (нарадзіўся 13 сьнежня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст году Беларусі 2021 году.

Андрэй Салавей
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 сьнежня 1994(1994-12-13)[1] (29 гадоў)
Рост 176 см
Вага 67 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015 Дынама Берасьце 39 (4)
2016—2017 Тарпэда-БелАЗ 7 (0)
2017—2018 Слонім-2017 39 (12)
2019—2020 Лякаматыў Гомель 47 (34)
2021 Гомель 29 (18)
2022—2023 Шахцёр Салігорск 19 (1)
2023 Аксу 13 (2)
2024—4 Славія Мазыр
Зборныя
2021—2022 Беларусь 8 (2)

Кар’ера рэдагаваць

Гуляў за дубль, а пачынаючы з 2012 году праходзіў у асноўны склад берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2013 году толькі ў другой палове стаў зьяўляцца на лаўцы запасных, адкуль часам выходзіў на замену. 1 верасьня 2013 году здабыў свой першы гол за асноўную каманду, чым прынёс перамогу над «Нафтанам» (2:1). У першай палове 2014 году не гуляў праз траўмы, у чэрвені 2014 году вярнуўся ў шыхты. У лістападзе 2014 году ўпершыню зьявіўся ў стартавым складзе берасьцейскай каманды. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[3]. У сэзоне 2015 году ўжо трывала замацаваўся ў аснове берасьцейцаў, стаў выкарыстоўвацца пераважна на пазццыі нападніка.

У студзені 2016 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе звычайна толькі часам выходзіў на замену. У ліпені 2016 году выправіўся на зборы ва Ўзброеныя Сілы[5], у верасьні вярнуўся ў каманду. У першай палове сэзона 2017 году выступаў выключна за дубль жодзінцаў. У ліпені 2017 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з «Тарпэда-БелАЗам»[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе стаў адным з асноўных гульцоў.

У студзені 2019 году сышоў з слонімскага клюбу[8] і неўзабаве перайшоў у гомельскі «Лякаматыў»[9]. Замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў клюбу, у сэзоне 2020 году з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам першай лігі. У студзені 2021 году склаў дамову з «Гомлем»[10]. Стаў адным зь лідэраў каманды ў найвышэйшай лізе і найлепшым ейным бамбардзірам. Паводле вынікаў сэзону заняў другое месца ў сьпісе бамбардзіраў найвышэйшай лігі пасьля Дэмба Дарба, быў прызнаны найлепшым нападнікам і футбалістам году Беларусі[11].

У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту з «Гомлем» у якасьці свабоднага агента падпісаў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[12]. У новым клюбе ня здолеў замацавацца, у выніку чаго на сэзон 2023 году быў аддадзены ў арэнду ў казаскі клюб «Аксу». Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 года пакінуў клюб[13]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 году пакінуў клюб[14]. У студзені 2024 году пачынаў трэнавацца з салігарчанамі[15], аднак неўзабаве скасаваў кантракт з клюбам і стаў гульцом мазырскай «Славіі»[16].

Дасягненьні рэдагаваць

«Тарпэда-БелАЗ»:

«Шахцёр»:

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2012 Найвышэйшая ліга 6 0
2013 Найвышэйшая ліга 4 1
2014 Найвышэйшая ліга 9 1
2015 Найвышэйшая ліга 20 2
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 7 0
Слонім-2017 2017 Першая ліга 13 3
2018 Першая ліга 26 9
Лякаматыў 2019 Першая ліга 23 13
2020 Першая ліга 24 21
Гомель 2021 Найвышэйшая ліга 29 18
Шахцёр Салігорск 2022 Найвышэйшая ліга 18 1

Сям’я рэдагаваць

Старэйшы брат Арцём, футбаліст клюбаў «Дынама» (Менск), «Тарпэда-БелАЗ» і іншых.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Andrey Solovei // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/andrey_solovey/
  3. ^ Клопоцкий, Щербо, Нечаев и Соловей продлили контракты с брестским "Динамо"
  4. ^ "Торпедо-БелАЗ" выкупил у брестского "Динамо" права на Павлюковца и Соловья
  5. ^ Футбол. Игорь Криушенко: Соловей сейчас в армии. Служит в резерве сорок дней
  6. ^ "Торпедо-БелАЗ" расторг контракт с Андреем Соловьем
  7. ^ Андрей Соловей и Чешун перейдут в «Слоним-2017», 23-летний Дручик завершил карьеру
  8. ^ Четыре игрока покинули "Слоним-2017"
  9. ^ Лучший бомбардир "Слонима-2017" перешел в "Локомотив"
  10. ^ "Гомель" объявил о подписании лучшего бомбардира первой лиги Соловья
  11. ^ Лучшим футболистом Беларуси в 2021 году признан Андрей Соловей
  12. ^ "Шахтер" объявил о подписании Соловья
  13. ^ Соловей и Земко покинули "Аксу" (рас.)
  14. ^ Соловей и Земко покинули "Аксу" (рас.)
  15. ^ Андрей Соловей тренируется с солигорским "Шахтером" (рас.)
  16. ^ Соловей стал игроком "Славии" (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць