Том Томск
«Том» (па-расейску: Томь) — расейскі футбольны клюб з гораду Томску. Заснаваны ў 1957 годзе. Найлепшае дасягненьне 8-е месца ў Прэм’ер-лізе ў 2006 і 2010 гадох. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Труд». Прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца губэрнатар Томскай вобласьці Сяргей Жвачкін, які заняў гэтую пасаду 16 лютага 2012 году. Клюб названы ў гонар ракі Том, якая працякае праз Томск. Тытульным спонсарам каманды з 2012 году зьяўляецца ААТ «Раснафта»[1].
Том | |||||
Заснаваны | 1957 | ||||
---|---|---|---|---|---|
Горад | Томск, Расея | ||||
Стадыён |
Труд Умяшчальнасьць: 11 500 | ||||
Кіраўнік | Томская вобласьць | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
· 2023—2024 | - | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fctomtomsk.ru (рас.) |
Гісторыя
рэдагавацьКаманда была заснаваная як «Буравесьнік» 9 сакавіка 1957 году, у дэбютным сэзоне заняла 3 месца ў клясе «Б» Далёкаўсходняй зоны чэмпіянату СССР. У Кубку СССР найвышэйшым дасягненьнем стаў выхад у 1/8 фіналу ў сэзоне 1959—1960 гадоў. У тым розыгрышы томскі «Сыбэлектраматор» у 1/16 фіналу зь лікам 1:0 быў мацнейшым за кіеўскае «Дынама». У 1/8 фіналу томская каманда прымала маскоўскае «Тарпэда». Пасьля першага тайма гэтай гульні «Сыбэлектраматор» вёў зь лікам 1:0, аднак у другой палове матчу дубль Славы Метравелі прынёс перамогу тарпэдаўцам.
Пасьля ўтварэньня чэмпіянатаў Расеі каманда атрымала месца ў першай лізе (усход) і заняла 7 месца ў 1992 годзе. Наступны сэзон склаўся няўдала, і каманда вылецела ў другую лігу. У 1994 годзе пад кіраўніцтвам маладога трэнэра Ўладзімера Памешчыкава томічы атрымалі срэбраныя ўзнагароды другой лігі, а форвард Руслан Ахіджак усталяваў рэкорд выніковасьці, забіўшы 18 мячоў за сэзон[2].
У 1995 годзе ў «Том» прыйшоў спонсар — «Усходняя нафтавая кампанія». Перад камандай была пастаўлена задача выхаду ў першую лігу й запрошаны дасьведчаны трэнэр Уладзімер Юрын, які прайшоў школу маскоўскага «Тарпэда». Тым ня менш, у першы год, саступіўшы омскаму «Іртышу», «Том» заняла другое месца. У 1997 годзе томічы былі першымі з адрывам у 15 пунктаў, на той момант каманду ўзмацнілі вядомыя гульцы маскоўскага «Тарпэда» Сяргей Жукаў, Андрэй Талалаеў, Міхаіл Мурашоў, а таксама вярнуліся ў каманду Вячаслаў Вішнеўскі, Дзьмітры Кудзінаў і Сяргей Агееў[2].
Выхад у першы дывізіён стаў штуршком для разьвіцьця інфраструктуры футбольнага клюбу, практычна за адну зіму былі пабудаваныя заходняя трыбуна стадыёну «Труд» і адміністрацыйна-бытавы корпус клюбу. Аднак з-за прыватызацыі УНК, «Том» засталася без фундатару. Клюб здолеў выжыць дзякуючы дапамозе абласных уладаў, а ўвосень 1999 году генэральным спонсарам клюбу стаў «Усходгазпром».