Дзяніс Садоўскі (футбаліст)
Дзяніс Садоўскі (нар. 11 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Маладэчна-2018».
Дзяніс Садоўскі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 жніўня 1997[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 191 см[5] | |
Вага | 77 кг[5] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 | Шахцёр Салігорск | 0 (0) |
2018 | → Ворша | 13 (0) |
2019—2021 | Энэргетык-БДУ | 18 (0) |
2021 | Том Томск | 8 (0) |
2022 | Гомель | 21 (0) |
2023 | Дынама Берасьце | 5 (0) |
2023 | Славія Мазыр | 0 (0) |
2024 | Слуцак | 6 (0) |
2024 | Дняпро Магілёў | 6 (0) |
2025 | Маладэчна-2018 | 6 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзьвіна». З 2015 году пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе зь цягам часу стаў асноўным гульцом. З 2017 году пачаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў за асноўную каманду «Шахцёра» 9 ліпеня 2017 году ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць менскага «Промня», калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У жніўні 2018 году быў аддзены ў арэнду ў «Воршу», дзе быў першым брамнікам каманды. У студзені 2019 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[6]. У сэзоне 2019 году выступаў за дубль, не выходзячы ў складзе першай каманды, а на наступны год пачаў прыцягвацца да галоўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 5 красавіка 2020 году ў матчы супраць «Менску» (2:0), калі правёў на полі ўсе 90 хвілінаў сустрэчы. У далейшым да лета трывала гуляў у асноўнай камандзе, пасьля чаго зноў пачаў выступаць пераважна за дубль. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[7]. У сэзоне 2021 году часам выходзіў у стартавым складзе. У жніўні 2021 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[8] і неўзабаве стаў гульцом расейскай «Тамі»[9]. У сьнежні 2021 году кантракт з расейскім клюбам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[10].
У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з «Гомлем»[11]. Быў асноўным брамнікам гомельскай каманды. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[12] і неўзабаве далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[13]. У жніўні 2023 году скасаваў кантракт зь берасьцейцамі[14] і ўзмацніў склад мазырскай «Славіі»[15]. У лістападзе 2023 году пакінуў «Славію», гэтак і не згуляўшы за яе ў Найвышэйшай лізе[16]. У студзені 2024 году стаў гульцом «Слуцку»[17]. У клюбе зь Менскай вобласьці стаў толькі другім брамнікам, ня здолеўшы выціснуць з складу Ільлю Бранаўца. Згуляўшы некалькі матчаў, у ліпені 2024 году гулец пакінуў клюб[18] ды прыяднаўся да магілёўскага «Дняпра»[19]. У складзе новага клюбу ня даў рады, зноў стаўшы другім брамнікам каманды. Перад пачаткам сэзону 2025 году прыяднаўся да «Маладэчна-2018»[20].
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в https://www.pressball.by/footballstat/denis_sadovski/
- ^ а б в Denis Sadovskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://footballfacts.ru/person/332444
- ^ а б https://betnews.by/player/denis-sadovskij-molodechno-2018-belarus/
- ^ а б в г https://vk.com/wall-186632448_40824
- ^ "Энергетик-БГУ" подписал трех игроков (рас.)
- ^ Лесько, Садовский и Юдчиц продлили контракты с "Энергетиком-БГУ" (рас.)
- ^ Футбол. Денис Садовский покинул "Энергетик"-БГУ (рас.) Архіўная копія ад 2021-08-13 г.
- ^ Вратарь Денис Садовский перешел в "Томь" (рас.)
- ^ Белорусский вратарь Денис Садовский покинул "Томь" (рас.)
- ^ Денис Садовский подписал соглашение с "Гомелем" (рас.)
- ^ Футбол. Денис Садовский покинул "Гомель" (рас.) Архіўная копія ад 2023-01-08 г.
- ^ Тымонюк и Садовский подписали контракты с брестским "Динамо" (рас.)
- ^ Садовский стал шестым игроком, покинувшим брестское "Динамо" в летнее трансферное окно (рас.)
- ^ Садовский вслед за Шемруком и Сидоренко перебрался из брестского "Динамо" в "Славию" (рас.)
- ^ Садовский покинул "Славию" (рас.)
- ^ "Слуцк" усилился голкипером (рас.)
- ^ Денис Садовский покинул "Слуцк" (рас.)
- ^ Денис Садовский - футболист "Днепра" (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»
- ^ Денис Садовский переехал из Могилева в Молодечно (рас.). Прессбол (2025-02-08). Праверана 2025-03-23 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway