Ягор Траякоў

беларускі футбаліст

Ягор Траякоў (нарадзіўся 24 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомлю».

Ягор Траякоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 лютага 1995(1995-02-24)[1] (29 гадоў)
Рост 188 см
Вага 80 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2020 Гомель 45 (2)
2019 Спадарожнік 11 (0)
2019 Смаргонь 10 (1)
2021 Хваля 31 (5)
2022 Белшына 29 (5)
2023—4 Гомель 47 (2)
2024—4 Гомель-2[d] 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Зь дзяцінства пачаў займацца футболам у сыстэме «Гомлю», прайшоўшы цераз юнацкія каманды ўсіх узростаў. З 2013 году пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Улетку 2015 году, пасьля таго як празь фінансавыя цяжкасьці з «Гомлю» сышлі асноўныя гульцы, быў пераведзены ў першую каманду. 9 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу супраць гарадзенскага «Нёману» (0:1). Пазьней замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У сэзоне 2016 году заставаўся гульцом першай адзінаццаткі і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, але сам значную колькасьць матчаў прапусьціў праз пашкоджаньні. У першай палове 2017 году быў асноўным абаронцам дружыны ў Найвышэйшай лізе, а ў ліпені зноў выбыў праз траўмы і не зьяўляўся на полі да сканчэньня сэзону. У жніўні 2017 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам да канца 2019 году[4]. Сэзон 2018 году цалкам прапусьціў праз траўмы.

У сакавіку 2019 году, па акрыяньні, быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Спадарожніку»[5], дзе быў гульцом асноўнага складу. У ліпені 2019 году пакінуў рэчыцкі клюб[6], а ў жніўні стаў гульцом «Смаргоні»[7]. У сьнежні 2019 году, па вяртаньні з арэнды, падоўжыў кантракт з «Гомлем» на адзін год[8]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе гомельскай каманды, але неўзабаве перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў каманду[9].

У студзені 2021 году трэнаваўся з «Белшынай», а ў лютым далучыўся да пінскай «Хвалі», зь якой неўзабаве склаў працоўную угоду[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскага клюбу. У студзені 2022 году скасаваў пагадненьне з клюбам[11]. У лютым 2022 году зноўку далучыўся да «Белшыны»[12]. Стаў асноўным абаронцам бабруйчанаў, улучыўшы за сэзон 2022 году 5 галоў у брамы супеніркаў. У студзені 2023 году пакінуў бабруйскі клюб[13] і хутка вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы двухгадовы кантракт[14].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 12 1
2016 Першая ліга 15 1
2017 Найвышэйшая ліга 15 0
  1. ^ а б в Egor Troyakov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52008-troyakov-e-v
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/egor_troyakov/
  4. ^ "Гомель" продлил контракт с Трояковым
  5. ^ Защитник Егор Трояков отдан в аренду речицкому «Спутнику» Архівавана 22 сакавіка 2019.
  6. ^ Шрейтор, Трояков и Дашук покинули "Спутник"
  7. ^ Трояков и Кисель подписали контракты со "Сморгонью"
  8. ^ "Гомель" пролонгировал соглашение с Трояковым
  9. ^ Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули "Гомель"
  10. ^ Трояков подписал контракт с "Волной"
  11. ^ Градобоев и Водянович продлили контракты с "Волной", Трояков покинул пинский клуб
  12. ^ Трояков перешел в "Белшину", Васильев продлил контракт
  13. ^ Футбол. "Белшина" объявила о расставании с Егором Трояковым (рас.) Праверана 2023-01-11 г. Архіўная копія ад 11 студзеня 2023 г.
  14. ^ Футбол. Егор Трояков вернулся в "Гомель" (рас.) Праверана 2023-01-12 г. Архіўная копія ад 12 студзеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць