Данііл Сілінскі
Даніі́л Андрэ́евіч Сілі́нскі (нар. 6 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомлю».
Данііл Сілінскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 студзеня 2000[1] (23 гады) | |
Рост | 181 см[2] | |
Вага | 72 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гомель | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2021 2020 2021 2022—2023 2023— |
Баранавічы → Слонім-2017 (арэнда) → Смаргонь (арэнда) Энэргетык-БДУ Гомель |
42 (0) 24 (0) 7 (0) 44 (0) 3 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, з 2018 году пачаў выступаць у першай лізе за «Баранавічы», на наступны год замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. Тым ня менш, гулец ня здолеў дапамагчы клюбу выратавацца ад вылету ў другую лігу. У лютым 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе таксама стаў гульцом асноўнага складу. У сакавіку 2021 году па вяртаньні з арэнды склаў новы кантракт з «Баранавічамі».
У ліпені 2021 году быў арандаваны «Смаргоньню»[3]. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёру» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У лістападзе 2021 году па сканчэньні арэнды пакінуў «Смаргонь»[4]. У пачатку 2022 году трэнаваўся з койданаўскім «Арсэналам», а пасьля далучыўся да «Энэргетыка-БДУ», зь якім у сакавіку склаў дамову аб супрацы[5].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б в г https://energetikbgu.by/player/силинский-даниил/
- ^ а б в г https://www.fcgomel.by/team/main-roster/daniil-silinskiy/
- ^ "Сморгонь" арендовала еще четверых игроков(рас.) Football.by.
- ^ Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь"(рас.) Football.by.
- ^ Даниил Силинский в «Энергетике»-БГУ(рас.) ФК «Энергетик-БГУ».
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball