Лівэрпул (футбольны клюб)

ангельскі футбольны клюб

«Лівэрпу́л» (па-ангельску: Liverpool Football Club) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў Лівэрпулі, графства Ланкашыр. «Лівэрпул» зьяўляецца самым пасьпяховым ангельскім футбольным клюбам на міжнароднай арэне — ён 6 разоў дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў. 19 разоў выйгравалі чэмпіянат Ангельшчыны (больш толькі «Манчэстэр Юнайтэд» — 20 разоў), таксама ім належыць ангельскі рэкорд па колькасьці выйграных унутраных і эўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Лівэрпулу» — «Энфілд», які зьмяшчае 54 074 чалавек[2], разьмешчаны за тры мілі ад цэнтру Лівэрпулу.

Лівэрпул
Поўная назва па-ангельску: Liverpool Football Club[1]
Заснаваны 3 чэрвеня 1892
Горад Лівэрпул, Ангельшчына
Стадыён Энфілд
Умяшчальнасьць: 53 394
Прэзыдэнт Том Ўэрнэр[d]
Кіраўнік Fenway Sports Group[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
liverpoolfc.com (анг.)
liverpoolfc.com/de (ням.)
liverpoolfc.com/es (гішп.)
liverpoolfc.com/fr (фр.)

Зь імем клюбу зьвязаныя дзьве найвялікшыя трагедыі ў эўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзэль» 29 траўня 1985 году (загінулі 39 гледачоў) і на стадыёне «Гілзбара» 15 красавіка 1989 году (загінулі 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасьля «Эйзэлю» ангельскім клюбам забаранілі ўдзел у эўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Лівэрпулу» на шэсьць. Гімнам клюбу з 1960-х гадоў зьяўляецца песьня «You’ll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клюбу і на браме Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».

Гісторыя

рэдагаваць

Футбольны клюб «Лівэрпул» быў заснаваны пасьля спрэчкі наконт арэнднай платы паміж камітэтам кіраваньня іншага лівэрпульскага клюбу «Эвэртан» і Джонам Гоўлдынгам, прэзыдэнтам клюбу і ўладальнікам хатняга стадыёну «Энфілд Роўд». 15 сакавіка 1892 году Джон Гоўлдынг сышоў з рады «Эвэртану». Гоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасьля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвэртан», пакінуў яе. Пасьля васьмі гадоў (ад 1884 да 1892), якія «Эвэртан» правёў на стадыёне, яны былі вымушаныя пераехаць на стадыён «Гудысан Парк». 3 чэрвеня 1892 году зьявіўся футбольны клюб «Лівэрпул». У выніку ён заснаваў свой клюб «Лівэрпул», які пачаў гуляць на Энфілдзе[3]. Першапачаткова клюб быў названы як «Эвэртан Атлетык» (па-ангельску: Everton F.C. and Athletic Grounds Ltd), аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць і рэгістраваць новую каманду ў якасьці «Эвэртану». У чэрвені 1892 году клюб быў пераназваны ў гонар гораду — «Лівэрпул»[4] і атрымаў афіцыйнае прызнаньне. Ужо праз два гады клюб быў у ангельскай футбольнай лізе. У дэбютным сэзоне каманда атрымала перамогу ў розыгрышу Лігі Ланкашыра і ўвайшла ў Другі дывізіён футбольнае лігі ў пачатку сэзону 1893—1894 гадоў. Пасля фінішу на першым месцы клюб узняўся да Першага дывізіёну, у якім атрымаў перамогу ў 1901 годзе і зноўку у 1906 годзе. Першага фіналу Кубка Ангельшчыны Лівэрпул дасягнуў у 1914 годзе, але саступілі «Бэрнлі»[5].

¹ Больш, чым любы іншы ангельскі клюб

Клюбная статыстыка

рэдагаваць
  • Першы свой афіцыйны матч «Лівэрпул» правёў у Ланкашырскай лізе супраць клюбу «Гаер Ўолтан». «Лівэрпул» перамог 8:0. У іхнім складзе не было ніводнага ангельскага гульца, у асноўным гулялі шатляндцы.
  • Дэбют у Кубку Ангельшчыны: верасень 1892 году 4:0 супраць «Нантвучу».
  • Дэбют у ангельскай лізе: 2 верасьня 1893 году 2:0 супраць «Мідлзбра» (другая ангельская ліга).
  • Першы трафэй: у сэзоне 1893/94 «Лівэрпул» стаў чэмпіёнам другой лігі.
  • 5 верасьня 1896 году «Лівэрпул» сустракаўся з «Блэкбэрн Ровэрз». «Ровэрз» перамаглі 1:0, але шэсьць галоў падчас матчу былі адмененыя.
  • У сьнежні 1909 году «Ньюкасл» выйграваў на «Энфілдзе» зь лікам 2:5, але «Лівэрпул» здолеў вырваць перамогу 6:5.
  • У 1910 годзе «Лівэрпул» выйграў свой першы матч на стадыёне «Олд Трафард», абгуляўшы «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 4:3.
  • Рэкорд па колькасьці хет-трыкаў прыналежыць Гордану Годжсану, які за пэрыяд паміж 11 верасьня 1926 і 2 лютага 1935 гады зрабіў 17 хет-трыкаў.
  • Найбуйнейшая параза: 0:8 ад «Гадэрсьфілд Таўн» у 1935 годзе і 1:9 ад «Бірмінггэм Сіці» 11 сьнежня 1954 году ў другой футбольнай лізе.
  • Тры запар хет-трыкі: Джэк Балмэр 1946/47 (больш хет-трыкаў ён не рабіў).
  • Роджэр Гант забіў больш за ўсё галоў за адзін сэзон — у сэзоне 1961/62 ён адзначыўся 41 раз.
  • Першы эўрапейскі матч: 17 жніўня 1964 году ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў «Лівэрпул» выйграў ісьляндзкі «Рэйк’явік» зь лікам 5:0.
  • У сэзоне 1965/66 «Лівэрпул» выйграў чэмпіянат Ангельшчыны, выкарыстаўшы толькі 14 гульцоў за ўвесь сэзон.
  • Найбуйнейшая перамога: 11:0 супраць «Стрэмсгадсэта» 17 верасьня 1974 году. Дзевяць зь дзесяці палявых гульцоў адзначыліся забітымі галамі.
  • Яну Рашу прыналежыць рэкорд «Лівэрпулу» па забітых галах ва ўсіх турнірах за адзін сэзон — у сэзоне 1983/84 ён забіў 47 галоў.
  • Найбуйнейшая перамога ў чэмпіянаце: 9:0 супраць «Крыстал Пэлас» 12 верасьня 1989.
  • Чатыры гульца забівалі 5 галоў у адным матчы:
  • Самы хуткі хет-трык: Робі Фаўлеру ў матчы супраць «Арсэналу» ў сэзоне 1994/95 спатрэбілася ўсяго 4 хвіліны і 32 сэкунды, каб забіць 3 галы
  • Самы далёкі гол «Лівэрпуля» забіў Шабі Алёнса, запусьціўшы мяч у браму «Лутану» з 65 ярдаў 7 студзеня 2006 году ў матчы Кубка Ангельшчыны
  • «Лівэрпул» — першая каманда, якая прайшла ўсе тры раўнды кваліфікацыі, і што дайшла да плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў (2005/06)
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Алісан 1992
2   Аб Джо Гомэс 1997
3   ПА Ватару Энда 1993
4   Аб Вірджыл ван Дэйк (капітан) 1991
5   Аб Ібраіма Канатэ 1999
7   Нап Люіс Дыяс 1997
8   ПА Домінік Собаслаі 2000
9   Нап Дарвін Нуньес 1999
10   ПА Алексіс Мак Алістэр 1998
11   Нап Магамэд Саляг 1992
14   Нап Фэдэрыка К’еза 1997
17   ПА Кэртыс Джонз 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   Нап Кодзі Гакпа 1999
19   ПА Гарві Эліёт 2003
20   Нап Дыёгу Жота 1996
21   Аб Костас Цымікас 1996
26   Аб Эндру Робэртсан 1994
38   ПА Раян Гравэнбэрх 2002
56   Бр Віцязслаў Яраш 2001
62   Бр Ківін Келегэр 1998
66   Аб Трэнт Аляксандар-Арнальд 1998
78   Аб Джарэл Куанса 2003
84   Аб Конар Брэдлі 2003
  1. ^ https://www.liverpoolfc.com/
  2. ^ Liverpool FC - Club profile (анг.). Transfermarkt. Праверана 16 сьнежня 2021 г.
  3. ^ Liverpool Football Club is formed (анг.). Liverpool F.C. Архіўная копія ад 12 ліпеня 2010 г.
  4. ^ Graham, M. Liverpool. — Hamlyn Publishing Group, 1985. — P. 14. — ISBN 0-600-50254-6
  5. ^ Timeline (анг.). The Liverpool Football Club and Athletic Grounds Limited. Праверана 16 сьнежня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць