Ігар Мальцаў

беларускі футбаліст

Ігар Мальцаў (нар. 11 сакавіка 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Ігар Мальцаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 сакавіка 1986(1986-03-11)[1][2] (38 гадоў)
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2009 Партызан Менск 108 (5)
2010—2011 Гомель 29 (1)
2011 Белшына 3 (0)
2012 Белшына 14 (1)
2012—2015 Гарадзея 88 (1)
2016 Славія Мазыр 25 (0)
Зборныя
2005—2009 Беларусь (да 21) 20 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Доўгі час гуляў за менскі МТЗ-РІПА, з 2005 году быў гульцом асноўнага складу. У 2010 годзе апынуўся ў «Гомлі», дзе стаў асноўным абаронцам. У сэзоне 2011 году страціў месца ў асноўным складзе і ў ліпені 2011 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне».

У студзені 2012 году падпісаў кантракт зь «Белшынай», але ў жніўні таго ж году перайшоў у «Гарадзею»[3]. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся на пазыцыі асноўнага левага абаронцы. У Першай лізе 2014 году стаў адзіным палявым гульцом, які правёў ад пачатку да канца ўсе матчы. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. Паводле вынікаў сэзону 2015 году дапамог «цукровым» прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2016 году пакінуў клюб[5].

У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і ў неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Стаў асноўным левым абаронцам мазырскага клюбу. Па заканчэньні сэзону 2016 году стала вядома, што Мальцаў пакідае «Славію» і завяршае кар’еру[7].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2016 Найвышэйшая ліга 25 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць