Аляксандар Карніцкі

беларускі футбаліст

Аляксандар Карніцкі (нарадзіўся 14 лютага 1989 году, Стоўпцы, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца вугорскі клюбу «Мэзэкёвэшд». У 2017—2018 гадах правёў 6 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Пераважна дзейнічае ў цэнтры паўабароны, гуляе ў апорнай зоне ці выконвае атакуючыя абавязкі.

Аляксандар Карніцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1989 (34 гады)
Стоўпцы[1], Беларусь
Рост 187 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Мэзэкёвэшд
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2010
2011
2012
2013
2014—2016
2016—2017
2017
2017—2018
2018—2019
2019—
Баранавічы
Полацак
Граніт
Гомель
БАТЭ
Гапаэль Раанана
Гомель
Тосна
Сэпсі
Мэзэкёвэшд
35 (2)
26 (2)
28 (4)
31 (4)
66 (11)
14 (0)
11 (4)
23 (0)
23 (1)
110 (6)
Зборныя
2017—2018 Беларусь 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 траўня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Прафэсійную кар’еру пачаў у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў». Пасьля выступаў за іншыя клюбы першай лігі, «Полацк» і «Граніт». Пасьля сканчэньня сэзону 2012 году, паводле вынікаў якога Аляксандар быў прызнаны найлепшым гульцом клюбу, футбольны агент гульца зладзіў яму прагляды ў Польшчы, дзе ім цікавіліся некаторыя мясцовыя клюбы, сярод якіх любінскі «Заглембе», а таксама чэскі «Баўміт»[2].

«Гомель» рэдагаваць

У сьнежні 2012 году перайшоў у клюб вышэйшай лігі «Гомель»[3], дзе адразу стаў гульцом асноўнага складу. 30 сакавіка 2013 году ў дэбютным матчы ў вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпра» Аляксандар забіў свой першы гол за клюб. 24 траўня ў кампэнсаваны час забіў пераможны гол у матчы супраць БАТЭ. У інтэрвію пасьля гульні гулец назваў гэты гол «пакуль вяршыняй сваёй кар’еры»[4]. У «Гомелі» Карніцкі звычайна выступаў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Згодна са статыстыкай InStatFootball, стаў найлепшым гульцом чэмпіянату 2013 году адразу ў некалькіх намінацыях, як то колькасьць выйграных адзінаборстваў, колькасьць пасьпяховых перахопаў, колькасьць парушэньняў на гульцы[5]. Акрамя таго, 7 ліпеня 2013 году вызначыўся голам, які забіў са сваёй паловы поля ў браму жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу».

У лістападзе 2013 году была дасягнута дамоўленасьць на пераход Карніцкага ў БАТЭ[6], да якога ён далучыўся па сканчэньні сэзону ў сьнежні 2013 году. Кантракт з БАТЭ, пачаў дзейнічаць 11 сьнежня 2013 году і быў разьлічаны да 31 сьнежня 2016 году.

БАТЭ рэдагаваць

У першай палове сэзону 2014 году зьяўляўся на полі нерэгулярна. Увосень, аднак, пачаў дэманстраваць выдатную гульню і замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчанаў на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. 16 кастрычніка 2014 году аформіў хет-трык у матчы з салігорскім «Шахцёрам», а 22 лістапада аддаў чатыры галявыя перадачы ў матчы супраць «Гомелю». У выніку стаў самым карысным гульцом другой паловы чэмпіянату, калі агулам пасьля падзелу лігі на шасьцёркі забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Актыўна Аляксандар гуляў у групавых матчах Лігі чэмпіёнаў, дзе быў уключаны ў сымбалічную зборную 2-га туру.

Пасьля БАТЭ рэдагаваць

У верасьні 2016 году перайшоў у ізраільскі клюб «Гапаэль» з Раананы, зь якім падпісаў кантракт на 3 гады[7]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Гомель»[8]. У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Тосна»[9]. У ліпені 2018 году перайшоў у румынскі клюб «Сэпсі»[10].

Міжнародная рэдагаваць

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 7 кастрычніка 2017 году ў адборачнай гульні чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Нідэрляндаў.

Дасягненьні рэдагаваць

БАТЭ:

Тосна:

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2013 Найвышэйшая ліга 31 4
БАТЭ 2014 Найвышэйшая ліга 27 7
2015 Найвышэйшая ліга 24 3
2016 Найвышэйшая ліга 15 1
Гомель 2017 Найвышэйшая ліга 11 4

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць