Андрэй Рылач

беларускі футбаліст

Андрэ́й Сярге́евіч Ры́лач (нар. 5 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля» (у арэндзе зь менскага «Дынама»).

Андрэй Рылач
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 чэрвеня 2002(2002-06-05)[1] (22 гады)
Рост 176 см[2]
Вага 65 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Арсэнал Койданаў 14 (1)
2020—2022 Энэргетык-БДУ 59 (1)
2023—4 Дынама Менск 22 (0)
2024 Гомель 26 (1)
Зборныя
2021—4 Беларусь (да 21) 19 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у школе «Менска», пазьней доўгі час займаўся ў менскім «Дынама», на юнацкім узроўні выступаў таксама за футбольную школу Мурашка, барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр». У верасьні 2019 году стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу», дзе замацаваўся ў складзе, дапамог камандзе выйсьці ў першую лігу. Сэзон 2020 году пачынаў у койданаўскім клюбе, аднак у траўні пакінуў каманду[3].

У ліпені 2020 году далучыўся да «Энэргетыка-БДУ», дзе спачатку выступаў за дубль, а 25 кастрычніка 2020 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:2). У сэзоне 2021 году замацаваўся ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 году працягнуў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[4]. У сэзоне 2022 году дапамог дружыне здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі.

У сьнежні 2022 году падпісаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[5]. Дэбютаваў за новы клюб 18 сакавіка 2023 году ў матчы супраць «Іслачы». У наступным матчы 2 красавіка 2023 году супраць мазырскай «Славіі» вызначыўся галявой перадачаў. У ліпені 2023 году разам з клюбам выправіўся на кваліфікацыйныя матчы Лігі канфэрэнцыяў[6]. Першы матч у рамках эўракубкавага турніру згуляў 13 ліпеня 2023 году супраць басьнійскага «Жалезьнічару». У сакавіку 2024 году быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[7].

Міжнародная

рэдагаваць

12 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць моладзевай зборнай Ліхтэнштайну (6:0).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць