Уладзімер Бушма
Уладзімер Бушма (нарадзіўся 24 лістапада 1983 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Крумкачы». Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1].
Уладзімер Бушма | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 лістапада 1983 (39 гадоў) Менск, БССР | |
Рост | 190 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Крумкачы | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2010 2011—2012 2013—2014 2015—2017 2018—2022 2022 2023— |
Тарпэда-БелАЗ Гомель Менск Шахцёр Салігорск Тарпэда-БелАЗ Макслайн Віцебск Крумкачы |
88 (0) 53 (0) 52 (0) 62 (0) 89 (0) 0 (0) 11 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
Ужо ў дзіцячыя гады захапляўся футболам, але ўсур’ёз вырашыў займацца футболам з 16 гадоў. Дэбютаваў у складзе аматарскага сталічнага клюбу СКАФ. У 2001 годзе перайшоў у склад «Тарпэда», у якім гуляў амаль дзесяць гадоў. З 2004 году гуляў за асноўную каманду, дзе хутка стаў асноўным брамнікам. Выступаючы за жодзінскі клюб, Уладзімер выдаў некалькі працяглых сэрыяў без прапушчаных мячоў. Сэзон 2008 году прапусьціў з-за траўмы[2].
У 2011—2012 гадах зьяўляўся гульцом футбольнага клюбу «Гомель». Сэзон 2012 году, частку якога прапусьціў з-за пералому пальца[3], правёў у канкурэнтнай барацьбе за месца ў асноўным складзе супраць сэрбскага брамніка Срджана Астоіча, якую балканец ня здолеў вытрымаць і сышоў з клюбу. У сьнежні 2012 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[4]. У лютым 2015 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. У пачатку 2018 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У першай палове сэзону 2018 году чаргаваўся ў браме з Іванам Канавалавым, пазьней замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. У сэзоне 2022 году пачаў саступаць месца на апошнім рубяжы Дзьмітру Дудару. У жніўні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў жодзінскі клюб[7].
У лістападзе 2022 году далучыўся да рагачоўскага «Макслайну» напярэдадні пераходных матчаў за месца ў Найвышэйшай лізе супраць койданаўскага «Арсэналу»[8]. У сакавіку 2023 году стала вядома, што Бушма застанецца ў «Макслайне» на сэзон 2023 году[9], аднак у выніку ня быў зарэгістраваны і неўзабаве перабраўся ў «Крумкачы»[10][11].
Дасягненьні Рэдагаваць
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2011, 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011, 2013
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2012
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка Рэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | –18 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 29 | –19 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | –7 | |
Тарпэда-БелАЗ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 19 | –13 |
Асабістае жыцьцё Рэдагаваць
Жанаты, ёсьць дачка. Уладзімер мае запамінальную сьветлую пляму на валасах, якая зьяўляецца народжанай прыкметай[3].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Сухо стой. Бушмы куш(рас.)
- ^ Владимир Бушма отвечает на вопросы телеканала ЛАД. YouTube
- ^ а б Владимир Бушма: «Физически подготовиться время есть, и моральные силы найдутся». Football.by
- ^ Владимир Бушма подписал контракт с «Минском»(рас.)
- ^ Владимир Бушма подписал контракт с «Шахтером»(рас.)
- ^ Владимир Бушма возвращается в «Торпедо-БелАЗ»(рас.)
- ^ Владимир Бушма покинул "Торпедо-БелАЗ"
- ^ Владимир Бушма стал игроком "Макслайна"
- ^ Бушма продолжит выступать за "Макслайн"(рас.) Праверана 2023-03-08 г.
- ^ Бушма не с "Макслайном", а с "Крумкачамi". Трио "воронов" для "Жодино-Южного". И любопытные легионеры "Арсенала"(рас.) Праверана 2023-04-01 г.
- ^ Владимир Бушма официально стал игроком "Крумкачоў"(рас.) Праверана 2023-04-14 г.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Профіль на сайце «Менску»(недаступная спасылка)(рас.)
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Гомель»(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball