Рух Берасьце

беларускі футбольны клюб

«Рух» — беларускі футбольны клюб зь Берасьця, які належыць бізнэсоўцу Аляксандару Зайцаву(ru)[1]. У 2018 годзе заняў першае месца ў другой лізе чэмпіянату Беларусі і атрымаў права на ўдзел у першай лізе.

Рух
Поўная назва па-беларуску: Рух (Брэст)
Заснаваны 1 траўня 2016
Горад Берасьце, Беларусь
Стадыён Юнацтва
Умяшчальнасьць: 2310
Дырэктар Сяргей Прысяжнюк
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2019 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

Не зважаючы на тое, што «Рух» быў створаны зусім нядаўна, клюб сьцьвярджае, што зьяўляецца пераемнікам аднайменнага клюбу пэрыяду міжваеннай Польшчы. Гістарычны клюб прадстаўляў Берасьце, які быў сталіцай Палескага акруговага футбольнага зьвязу. Упершыню калектыў згадваецца ў 1922 годзе, але актыўны ўдзел у чэмпіянаце Палесься клуб пачаў прымаць толькі з 1934 году. У 1936 годзе каманда перамагла ў сваёй групе Берасьце, а ў вырашальных матчах заваявала срэбраныя мэдалі чэмпіянату Палесься. Галоўным дасягненьнем клюбу ў польскі пэрыяд была перамога ў чэмпіянаце Палесься ў 1937 годзе і ўдзел у адборачным раўндзе кваліфікацыі ў чэмпіянат Польшчы ў тым жа годзе. У 1939 годзе «Рух» зноўку атрымаў перамогу ў сваёй групе чэмпіянату Палесься, пасьля чаго ў другі раз у гісторыі заваяваў срэбра ў сваім чэмпіянаце. Аднак праз пачатак Другой сусьветнай вайны клюб зьнік і ў савецкі час, калі Берасьце стала часткай БССР, больш не аднаўляўся.

Клюб быў створаны ў 2016 годзе на базе клюбу заўзятараў берасьцейскага «Дынама». Першапачаткова аматарскі клюб у 2017 годзе заявіўся ў чэмпіянат Берасьецйскай вобласьці, у гэты час у каманду сталі прыцягвацца ў асноўным выхаванцы і былыя дублёры берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2018 году зьяўляўся фарм-клюбам берасьцейскага «Дынама», якую ўзначаліў вядомы ў мінулым футбаліст Андрэй Зыгмантовіч[2]. Ад самага ж першага туру клюб упэўнена займаў месца ўверсе табліцы, доўгі час змагаючыся за першы радок з «Крумкачамі», і толькі паводле вынікаў апошняга туру «Рух» забясьпечыў перамогу ў лізе. Праз такі посьпех клюб пачаў рыхтавацца да выступаў у Першай лігі, і, каб мець магчымасьць трапіць у Найвышэйшую лігу, «Рух» адмовіўся ад статусу фарм-клюбу, стаўшы самастойнай камандай[3]. Клюб добра ўкамлектаваўся, запрасіўшы гульцоў з досьведам выступаў на высокім узроўні, і лічыўся ў пачатку сэзону адным з фаварытаў у барацьбе за высокія месцы. Аднак, выступленьне атрымалася нестабільным, то бок буйныя перамогі чаргаваліся зь нічыімі, і «Рух» хутка выпаў з барацьбы за лідэрства ў табліцы, хоць і знаходзіўся ў першай палове. Другую палову сэзону «Рух» правёў больш упэўнена, і ў выніку доўгага суперніцтва з гомельскім «Лякаматывам» заняў трэці радок, які даў права на стыкавыя матчы за месца ў Найвышэйшай лізе. Матчы адбыліся ўжо ў сьнежні 2019 году, і паводле іхных вынікаў была зафіксаваная роўнасьць, то бок «Рух» у Берасьці дамогся перамогі зь лікам 2:1, пры гэтым атрымаўшы перамогу на апоншніх хвілінах матчу, а ў Магілёве перамогу атрымаў «Дняпро» ўсё ж тым жа лікам 2:1. Цікава, што ўсе галы за «Рух» у адобвух матчах забіў малады нападнік Уладзіслаў Марозаў. Паводле сэрыі пэнальці перамогу атрымаў «Рух», атрымаўшы гістарычнае прасоўваньне ў найвышэйшы дывізіён.

У міжсэзоньне клюб пачаў умацоўваць свае шэрагі. На пазыцыю галоўнага трэнэра быў запрошаны Аляксандар Сяднёў, які меў вялікі досьвед трэнэрскай працы ў Найвышэйшай лізе, а таксама да таго працаваў у Казахстане. Да клюбу далучыўся шэраг гульцоў берасьцейскага «Дынама», пры гэтым вялікая частка зь іх была ададзеныя ў арэнду. Таксама, да клюбу далучыліся Арцём Рахманаў, Віталь Гайдучык, Жуан Віліям і Георге Андронік. У сакавіку далучыўся сэнэгальскі нападнік Абдуляй Дыяльлё, які стаў асноўным нападнікам клюбу.

Актуальны на 22 ліпеня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Аляксандар Нячаеў 1994
3   Аб Арцём Рахманаў 1990
5   Аб Жуан Віліям 1996
7   Нап Алег Нікіфарэнка (ар. Дынама Б) 2001
8   ПА Чыдзі Асачукву 1993
10   Нап Яўген Шаўчэнка 1996
11   ПА Аляксей Анцілеўскі (ар. Дынама Б) 2002
13   Аб Аляксандар Мігуноў 1994
14   ПА Уладзіслаў Васільеў (ар. Дынама Б) 1997
15   Нап Ягор Багамольскі (ар. Дынама Б) 2000
17   Нап Уладзіслаў Марозаў 2000
19   ПА Дзяніс Грачыха 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Арцём Канцавы 1999
24   Аб Віталь Гайдучык 1989
25   Бр Раман Сьцяпанаў 1991
26   ПА Сяргей Ціханоўскі (капітан) 1990
29   ПА Яраслаў Арашкевіч 2000
31   ПА Максім Чыж 1993
34   Нап Арцём Пятрэнка 2000
35   Бр Арцём Дзенісенка (ар. Дынама Б) 1999
50   Аб Аляксей Коўтун 1995
59   Аб Ільля Каўпачук 1990
99   ПА Багдан Садоўскі 1999
  Нап Усевалад Садоўскі 1996

Статыстыка

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2018 Другая 1   28 23 4 1 87–16 73
Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2019—2020 1/16 2 1 0 1 3–3

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць