Уладзіслаў Яцкевіч
Уладзісла́ў Яцке́віч (нарадзіўся 29 верасьня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомля».
Уладзіслаў Яцкевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 верасьня 1998[1] (26 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 85 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2017 | Смаргонь | 46 (3) |
2018 | Баранавічы | 9 (0) |
2018—2019 | Смаргонь | 18 (0) |
2019—2022 | Нёман Горадня | 12 (0) |
2021 | → Смаргонь | 26 (1) |
2022 | → Слуцак | 6 (0) |
2023 | Слуцак | 0 (0) |
2023 | Смаргонь | 12 (0) |
2024 | Гомель | 30 (2) |
Зборныя | ||
2019—2020 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец ДЮСШ Смаргоні, дзе займаўся да 12 гадоў. Пазьней быў запрошаны ў салігорскі «Шахцёр», дзн абараняў колеры юнацкіх камандаў клюбу. У 2015 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», за якую пачаў гуляць у Першай лізе, пераважна выходзячы на замену. У сакавіку 2017 году падоўжыў кантракт з смаргонскім клюбам[3]. У сэзоне 2017 году замацаваўся ў стартавым складзе і быў адным з асноўных гульцоў смаргонцаў.
З пачатку 2018 году трэнаваўся ў складзе «Баранавічаў», з трэнэрам гэтага клюбу Іванам Крутавым працаваў у салігорскім «Шахцёры». У лютым 2018 году склаў працоўную ўгоду з баранавіцкім клюбам[4], аднак ужо ў ліпені таго ж году вярнуўся ў «Смаргонь»[5].
У ліпені 2019 году стала вядома, што Ўладзіслаў пакідае смаргонскі клюб і працягне кар’еру ў гарадзенскім «Нёмане»[6]. У жніўні афіцыйна перайшоў да гарадзенцаў, узгодніўшы трохгадовы кантракт[7]. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 16 жніўня 2019 году, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Іслачы» (1:1). Выступаў пераважна за дубль гарадзенцаў, у першай камандзе звычайна зрэдку выходзіў на замену. У лютым 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8]. Стаў трывалым гульцом стартавага складу, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды зышоў з «Смаргоні»[9].
У студзені 2022 году пачаў трэнавацца зь «Нёманам»[10]. Зь лютага знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», які ў сакавіку арандаваў абаронцу[11]. У пачатку сэзону выходзіў на поле ў складзе слуцкай каманды, а з траўня выбыў праз траўмы і больш не гуляў. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў слуцкі клюб[12]. Пагатоў тады ж скончыўся і кантракт зь «Нёманам», і ў студзені 2023 году абаронца падпісаў паўнавартаснае пагадненьне з «Слуцкам»[13]. У сэзоне 2023 году згуляў за слуцкі клюб толькі ў адным матчы Кубка Беларусі, а ў чэрвені 2023 году па пагадненьні бакоў пакінуў каманду[14]. У ліпені 2023 году зноў стаў гульцом «Смаргоні»[15]. Па заканчэньні сэзону зышоў з клюбу[16], а ў студзені 2024 году ўзмоцніў склад «Гомля»[17]. У студзені 2024 году прыяднаўся да «Гомля»[18].
Міжнародная
рэдагаваць8 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (10:0) і быў заменены ў другім тайме.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Vladislav Yatskevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г http://sfc-slutsk.by/person/397
- ^ Яцкевич и Гончарук продлили контракты со «Сморгонью» (рас.)
- ^ «Барановичи» подписал контракты с атакующим полузащитником и нападающим (рас.) Архіўная копія ад 2021-08-01 г.
- ^ Яцкевич вернулся в "Сморгонь" (рас.)
- ^ Владислав Яцкевич перешел из "Сморгони" в "Неман" (рас.)
- ^ "Неман" объявил о подписании контракта с хавбеком молодежной сборной Беларуси (рас.)
- ^ "Сморгонь" арендовала у "Немана" Владислава Яцкевича (рас.)
- ^ Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь" (рас.)
- ^ В "Немане" и брестском "Динамо", которые сыграли вничью, ряд игроков на просмотре (рас.)
- ^ "Слуцк" арендовал Яцкевича у "Немана" (рас.)
- ^ Четверо футболистов покинуло "Слуцк" (рас.)
- ^ Заяц и Яцкевич продлили контракты со "Слуцком" (рас.)
- ^ Владислав Яцкевич покинул "Слуцк" (рас.)
- ^ Владислав Яцкевич подписал контракт со "Сморгонью" (рас.)
- ^ Яцкевич покинул "Сморгонь" (рас.)
- ^ Экс-защитник "Сморгони" перешел в "Гомель" (рас.)
- ^ Экс-защитник "Сморгони" перешел в "Гомель" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)