Станіслаў Кляшчук
Станісла́ў Вячасла́вавіч Кляшчу́к (нар. 11 красавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Гомлю».
Станіслаў Кляшчук | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 красавіка 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 77 кг[1] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гомель | |
Нумар | 44 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2022 | Дынама Менск | 0 (0) |
2018 | → Андэрдог | 9 (0) |
2019 | → Смалявічы | 0 (0) |
2020 | → Крумкачы | 9 (0) |
2022 | → Энэргетык-БДУ | 1 (0) |
2023 | Энэргетык-БДУ | 17 (0) |
2024— | Гомель | 20 (0) |
Зборныя | ||
2019 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
2019 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец менскага «Дынама», дзе з 2017 году пачаў выступаць за дубль. У жніўні 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка, але ня выратаваў каманду ад вылету ў другую лігу. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў дубль «Дынама», а ў ліпені 2019 году быў арандаваны «Смалявічамі»[3], дзе быў рэзэрвовым брамнікам і не зьяўляўся на полі. У лютым 2020 году перайшоў у «Крумкачы» на правах арэнды. Правёў 9 матчаў у першай лізе, чаргуючыся на полі з Валерам Фамічовым і Іванам Санько. Па сканчэньні сэзону павярнуўся ў «Дынама», у 2021 годзе гуляў за дубль.
У лютым 2022 года выправіўся ў арэнду ў сталічны «Энэргетык-БДУ»[4]. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе 17 чэрвеня 2022 году ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. Таксама згуляў за каманду ў двух матчах Кубка Беларусі, аднак больш на полі не зьяўляўся, стаўшы рэзэрвовым брамнікам. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракту з «Дынама» падпісаў паўнавартаснае пагадненьне з «Энэргетыкам-БДУ»[5].
У студзені 2024 году пакінуў сталічны клюб[6] і падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомлем»[7].
Міжнародная
рэдагавацьУ кастрычніку 2016 году быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, але ўвесь час заставаўся на лаве запасных. У сакавіку 2017 году браў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы сярод юнакоў, дзе выйшаў на пляцоўку толькі ў адным матчы. У кастрычніку 2018 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 14 лістапада 2019 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць моладзевай зборнай Славаччыны (0:3).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д http://dinamo-minsk.by/ru/komanda/igrok/~show/kleschuk
- ^ а б https://footballfacts.ru/person/573590
- ^ "Смолевичи" арендовали вратаря у минского "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-29 г.
- ^ "Энергетик-БГУ" арендовал у минского "Динамо" вратаря и полузащитника (рас.) Праверана 2023-01-29 г.
- ^ Станислав Клещук и Павел Пашевич остаются в команде (рас.). «Энэргетык-БДУ» (2023-01-13). Праверана 2023-01-29 г.
- ^ "Энергетик-БГУ" попрощался со Станиславом Клещуком (рас.)
- ^ "Гомель" объявил о подписании экс-вратаря "Энергетика-БГУ" Клещука (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball