Ворша (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб
«Ворша» — футбольны клюб зь Беларусі. Колеры — сіня-белыя. З 2015 году выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Ворша | |
![]() | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Ворша» |
---|---|
Заснаваны | 1951 |
Горад | Ворша, Беларусь |
Стадыён |
Гарадзкі Умяшчальнасьць: 2582 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2021 | 9 месца |
fk-orsha.com |
ГісторыяРэдагаваць
Клюб заснаваны ў 1951 годзе. Выступаў пад назвамі «Труд», «Старт», ЗШМ, «Машынабудаўнік», «Легмаш» (да 1994 году), «Максім-Ворша» (1995), «Максім-Легмаш» (1996), «Ворша-Белаўтасэрвіс» (2005—2007).
У сэзоне 2014 году занялі 3 месца ў другой лізе чэмпіянату Беларусі і атрымалі права выступіць у першай лізе ў наступным сэзоне.
СтадыёнРэдагаваць
Гульні праводзіць на гарадзкім стадыёне, які ўмяшчае 2582 гледачы. Таксама некаторыя гульні адбываюцца на стадыёнах «Лякаматыў» (2500 гледачоў) і «Пасялковы» (1500 гледачоў).
ДасягненьніРэдагаваць
- Найвышэйшыя дасягненьні ў часы СССР: фіналіст Кубка БССР (1971), 4-е месца ў чэмпіянаце БССР (1971). 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласьці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласьці (1961, 1971, 1972, 1976). 6-разовы срэбраны прызэр чэмпіянату Віцебскай вобласьці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989) и 4-разовы бронзавы (1966, 1974, 1975, 1979).
- Дасягненьні ў чэмпіянатах Беларусі: 8-е месца ў першай лізе (1996), пераможца другой лігі (1995).
СкладРэдагаваць
- Актуальны на жнівень 2019 году[1]
|
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Сяргей Вехцеў (з жніўня 2018 году)[2]
- Вячаслаў Акшаеў (2018)[3]
- Юры Канаплёў (2016—2017)
- Аляксандар Ладзяны (да 2015 году)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «Прессбол» №29 (4250), 12 красавіка 2019
- ^ Вехтев сменил Акшаева на посту главного тренера «Орши»(рас.)
- ^ Акшаев в понедельник возглавит «Оршу»(рас.)