Кірыл Шаўчэнка

беларускі футбаліст

Кіры́л Шаўчэ́нка (нар. 26 лютага 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомлю».

Кірыл Шаўчэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 лютага 2002(2002-02-26)[1] (22 гады)
Рост 178 см[1]
Вага 72 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Гомель 35 (0)
2024—4 Гомель-2[d] 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

З 2018 году пачаў выступаць за дубль «Гомлю». На наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У 2020 годзе, калі «Гомель» выступаў у Першай лізе, пачаў выходзіць у складзе асноўнай каманды, згуляўшы за яе ў чатырох матчах. У 2021 годзе гуляў пераважна за дубль. 21 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць менскага «Дынама» (2:0).

У 2022 годзе працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У красавіку 2023 году падоўжыў кантракт з «Гомлем» да сканчэньня 2024 году[3].

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць