Аляксандар Нячаеў
Алякса́ндар Аляксандравіч Няча́еў (нар. 21 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, брамнік «Гомля».
Аляксандар Нячаеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 красавіка 1994[1][2] (30 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 77 кг[1] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гомель | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2015 | Дынама Берасьце | 0 (0) |
2015 | → Кобрынь | 4 (0) |
2017 | Ліда | 23 (0) |
2018—2021 | Рух Берасьце | 59 (0) |
2022 | Сабах | 0 (0) |
2023 | Менск | 23 (0) |
2024— | Гомель | 6 (0) |
Зборныя | ||
2014 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5. З 2010 году пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». Зь цягам часу замацаваўся ў дублі, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак гэтак і не згуляў за яе. У пачатку 2015 году быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрынь», аднак у ліпені таго ж году вярнуўся ў «Дынама»[3]. 1 жніўня 2015 году дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Бярозы-2010» (2:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. Да канца сэзону працягваў гуляць за дубль. У пачатку 2016 году пакінуў берасьцейскі клюб.
У сакавіку 2017 году стаў гульцом «Ліды»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідзкі клюб у студзені 2018 году[5] і ў хуткім часе далучыўся да берасьцейскага «Руха». Стаў асноўным брамнікам каманды, прайшоў зь ёй шлях ад Другой да Найвышэйшай лігі. У сэзоне 2020 году чаргаваўся ў складзе з Раманам Сьцяпанавым, а ў 2021 годзе быў другім брамнікам пасьля Паўла Паўлючэнкі. Згуляў у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі.
У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Рух» і падпісаў кантракт на 1,5 гады з азэрбайджанскім клюбам «Сабах»[6]. Быў рэзэрвовым брамнікам, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Азэрбайджану. У студзені 2023 году пакінуў «Сабах»[7]. У лютым 2023 году стаў гульцом «Менску»[8], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. У сьнежні 2023 году па заканчэньні дамовы зышоў з сталічнага клюбу[9].
У студзені 2024 году прыяднаўся да «Гомлю»[10].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2014 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі ў якасьці рэзэрвовага брамніка. Згуляў за зборную ў двух матчах, як то 13 жніўня супраць зборнай Малдовы і 4 верасьня супраць зборнай Ліхтэнштайну, выходзячы на замены.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_nechaev/
- ^ а б в Aleksandr Nechaev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Нечаев, Пампуха и Демков вернулись в брестское "Динамо" из аренды в "Кобрине"
- ^ Головчик, Нечаев и Огар стали игроками "Лиды"
- ^ "Лида" рассталась с голкипером Нечаевым
- ^ Белорусский вратарь Нечаев перешел в азербайджанский "Сабах"
- ^ Вратарь Александр Нечаев расстался с "Сабахом" (рас.) Праверана 2023-01-20 г.
- ^ Вратарь Нечаев перешел в "Минск" (рас.) Праверана 2023-02-13 г.
- ^ Нечаев покинул "Минск" (рас.)
- ^ Вратарь Александр Нечаев стал футболистом «Гомеля» (рас.) Афіцыйны сайт «Гомеля»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball