Дзяніс Казлоўскі
Дзяні́с Анато́левіч Казло́ўскі (нар. 15 траўня 1993 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Гомлю».
Дзяніс Казлоўскі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 траўня 1993[1] (30 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гомель | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2016 2016—2021 2022 2022 2023— |
Асіпавічы Лякаматыў Гомель Шахцёр Салігорск → Гомель (арэнда) Гомель |
47 (17) 134 (56) 2 (0) 10 (2) 17 (6) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але гэтак і не згуляў за яе. З 2014 году гуляў у другой лізе за «Асіпавічы», а ў жніўні 2016 году перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сэзону зьмяніў назву на «Лякаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а з 2019 году замацаваўся ў аснове. У 2021 годзе выявіўся добрым бамбардзірам, забіўшы за сэзон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам першай лігі.
У студзені 2022 году склаў угоду з салігорскім «Шахцёрам»[3]. 3 красавіка 2022 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць магілёўскім «Дняпром» (4:0). У салогірскай дружыне ня здолеў замацавацца і ўсё часьцей заставаўся на лаве запасных, гуляючы пераважна за дубль. У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4]. Спачатку выходзіў на замену, пазьней стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе гомельскай каманды. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды павярнуўся ў «Шахцёр»[5].
У лютым 2023 году скасаваў кантракт з салігорскім клюбам[6] і падпісаў двухгадовае пагадненне з «Гомелем»[7].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/denis-kozlovskiy/
- ^ а б https://www.transfermarkt.com/denis-kozlovskiy/profil/spieler/281230
- ^ Денис Козловский стал игроком "Шахтера"(рас.) Football.by.
- ^ "Гомель" арендовал у "Шахтера" Дениса Козловского(рас.) Football.by.
- ^ Витор Фейжао и Роман Давыскиба покинули клуб, Денис Козловский вернулся из аренды(рас.). Афіцыйны сайт «Шахцёра» (2022-12-01). Праверана 2022-12-20 г.
- ^ Роман Степанов и Денис Козловский покинули солигорский "Шахтер"(рас.). Football.by (2023-02-01). Праверана 2023-02-01 г.
- ^ Денис Козловский подписал двухлетний контракт с "Гомелем"(рас.). Football.by (2023-02-01). Праверана 2023-02-01 г.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball