Алег Кавалёў
Але́г Кавалёў (нар. 24 траўня 1987 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Гомель».
Алег Кавалёў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 траўня 1987[1] (37 гадоў) | |
Рост | 192 см | |
Вага | 86 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008 | ДБК-Гомель[d] | 14 (0) |
2008—2010 | Гомель | 7 (0) |
2011—2012 | ДБК-Гомель[d] | 55 (0) |
2013—2014 | Рэчыца-2014 | 48 (0) |
2015—2024 | Гомель | 121 (0) |
2024 | → Гомель-2[d] | 8 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец «Гомля». Доўгі час гуляў за клюбны дубль гамельчукоў. У першай палове сэзону 2008 году спаборнічаў у Другой лізе ў складзе гомельскага ДБК-Гомель. Пасьля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 9 лістапада 2008 году, адгуляўшы увесь матч супраць «Нёману» (0:1). У сэзоне 2009 году выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамельчукам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах. З 2011 году выступаў у Першай лізе за ДБК-Гомель, а пасьля таго, як ён спыніў існаваньне ў пачатку 2013 году, стаў гульцом рэчыцкага «Ведрыча-97», які пазьней быў пераназваны ў «Рэчыцу-2014». У гэтых клюбах трывала гуляў у асноўным складзе.
Зь сьнежня 2014 году трэнаваўся разам з «Гомлем». У лютым 2015 году падпісаў кантракт з клюбам[3]. У «Гомлі» стаў другім брамнікам пасьля Андрэя Саковіча, а ў жніўні і верасьні 2015 году зьяўляўся ў пачатковым складзе. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з гамельчукамі[4]. У сэзоне 2016 году быў першым брамнікам «Гомля», правёўшы ад пачатку да сканчэньня ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусьціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сэзону 2017 году быў другім брамнікам гомельскай каманды пасьля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у берасьцейскае «Дынама», пачаў выходзіць у стартавым складзе. У сьнежні 2017 году на год падоўжыў кантракт з «Гомлем»[5]. У сэзоне 2018 году саступіў месца асноўнага брамніка Дзьмітру Дудару. У сьнежні 2018 году падоўжыў пагадненне з гомельскім клюбам на сэзон 2019 году[6].
У сэзоне 2019 году звычайна выконваў ролю другога брамніка пасьля Дзяніса Каўлінава. У сьнежні 2019 году на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомлем»[7]. У сэзоне 2020 году ў якасьці першага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Застаўся ў клюбе ў 2021 годзе, пачаўшы сэзон асноўным брамнікам, пасьля часьцей саступаў месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з гомельскім клюбам да канца 2022 году[8]. У сэзоне 2022 быў другім брамнікам пасьля Дзяніса Садоўскага.
У студзені 2023 году падпісаў новы кантракт з «Гомлем» да сканчэньня сэзону 2023 году[9]. Пачынаў сэзон 2023 году асноўным брамнікам каманды, зь лета згубіў сваё месца ў браме на карысьць Уладзіславу Ігнацьеву. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[10].
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 9 | -15 |
2016 | Першая ліга | 26 | -11 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 17 | -13 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | -7 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Oleg Kovalev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/oleg-kovalev/
- ^ Ковалев и Сулим перешли в "Гомель" (рас.)
- ^ «Гомель» подписал контракты с шестью игроками (рас.)
- ^ "Гомель" продлил контракты с Юденковым и Ковалевым (рас.)
- ^ "Гомель" пролонгировал соглашения с вратарями (рас.)
- ^ "Гомель" продлил соглашение с вратарем (рас.)
- ^ "Гомель" продлил соглашение с вратарем Ковалевым (рас.)
- ^ Ковалев и Кучинский подписали новые соглашения с "Гомелем" (рас.)
- ^ "Гомель" продлил контракт с голкипером (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)