Шальке-04 Гельзэнкірхэн

нямецкі футбольны клюб з Гельзэнкірхэну

«Шальке-04» (па-нямецку: FC Schalke 04) — нямецкі футбольны клюб з раёну Шальке ў Гельзэнкірхэне, які месьціца ў фэдэральнай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Сяміразовы чэмпіён Нямеччыны, чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1997). Назва раёну меркавана азначае маленькае паселішча й перакладаецца прыкладна як «паселішча вакол чэрапа» (ням. «Gegend um den Schädel»), «паселішча на чэрапападобнай мясцовасьці» (ням. «Siedlung an schädelförmiger Gegend»). Адзін з самых папулярных футбольных клюбаў у Нямеччыне. 9 жніўня 2011 году колькасьць чальцоў клюбу перасягнула адзнаку ў 100 тысячаў чалавек, і па гэтым паказчыку «Шальке-04» займае другое месца ў Нямеччыне[1][2]. Найлепшага выніку ў эўракубках клюб дамогся ў 1997 годзе, выйграўшы Кубак УЭФА. Самы закляты вораг «Шальке-04» — дортмундзкая «Барусія». Дэрбі гэтых дзьвюх камандаў называецца Рурскім дэрбі. Гельзэнкірхэнскі клюб падтрымлівае сяброўскія адносіны з клюбам «Нюрнбэрг». Талісмана клюбу клічуць Эрвін (ням. Ährwin)[3].

Шальке-04
FC Schalke 04 Logo.svg
Поўная назва FC Gelsenkirchen-Schalke 04 e.V
Заснаваны 4 траўня 1904
Горад Гельзэнкірхэн, Нямеччына
Стадыён Вэлтынс-Арэна
Умяшчальнасьць: 62 271
Кіраўнік Клеменс Тэніс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2021—2022 Бундэсьліга 2, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
schalke04.de(ням.)(анг.)(кіт.)

ГісторыяРэдагаваць

Раньнія гадыРэдагаваць

Клюб «Шальке-04» быў заснаваны 4 траўня 1904 году. Першае імя клюбу — «Вэстфалія Шальке». Першымі клюбнымі колерамі былі чырвоны й жоўты. Заходненямецкі гульнявы зьвяз (WSV) прызнаць новы клюб адмовіўся, але да канца году ў клюбе ўжо налічвалася 16 чальцоў. 13 лютага 1912 году адбыўлася зьліцьцё «Вэстфаліі Шальке» й гімнастычнага таварыства «1877 Шальке». Таварыства ўжо зьяўлялася на той час чальцом WSV і «Вэстфалія» ўвайшла ў «1877 Шальке» на правах футбольнай сэкцыі. Загадчыкам сэкцыяй стаў Гергард Клёп. Галоўныя заўзятары «Шальке-04» таго часу галоўным чынам — шахтары. Шахта «Кансоль» дапамагла абсталяваць пляцоўку на Грэнцштрасэ. Менавіта адсюль і першая мянушка клюбу — «гарнякі» (ням. «Die Knappen»). 20 траўня 1923 году «Шальке-04» перамог у групавым турніры раённай лігі. 5 студзеня 1924 году футбалісты выйшлі з гімнастычнага грамадзтва й абралі клюбу новае імя «FC Schalke 04». Новымі клюбнымі колерамі сталі белы й сіні, таму ў клюбу зьяўвілася яшчэ адна мянушка — «кобальтавыя» (ням. «Die Königsblauen»). На працягу наступных гадоў «Шальке-04» стаў дамінуючым клюбам у Паўночным Райне — Вэстфаліі. Клюб гуляў у хуткі футбол з мноствам кароткіх пасоў. Гэтая сыстэма атрымала велізарную папулярнасьць і назву «ваўчок Шальке» (ням. «Schalker Kreisel»). У 1928 годзе «Шальке-04» атрымаў новы стадыён «Глюкаўф-Кампфбан». У тым жа годзе «Шальке-04» быў перайменаваны ў «FC Gelsenkirchen-Schalke 04». У 1929 годзе клюб упершыню перамог у чэмпіянаце Заходняй Нямеччыны.

У 1933 годзе «Шальке-04» выступаў у Гаўлізе Вэстфалія. Пэрыяд з 1934 па 1942 гады быў самым пасьпяховым у гісторыі клюбу. Клюб 10 разоў выходзіў у фінал Гаўлігі й 8 раз у фінал Кубка Нямеччыны. Першы нацыянальны тытул «Шальке-04» выйграў у 1934 годзе, абыграўшы «Нюрнбэрг». На наступны год яны абаранілі тытул. Клюб прапусьціў фінал 1936 году, аднак у 1937, 1939, 1940 і 1942 гадох клюб перамагаў у фіналах. «Кобальтавыя» таксама ўдзельнічалі ў фіналах Кубка Нямеччыны, але не карысталіся такім посьпехам. Усяго аднойчы, у 1937 годзе, клюб перамог у кубку. Таксама «Шальке» ўдзельнічаў у фіналах кубку ў 1935, 1936, 1941 і 1942 гадох.

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ральф Фэрман 1988
2   Аб Томас Аўвэян 1996
3   Аб Лео Граймль 2001
4   Аб Мая Ёсіда 1988
5   Аб Сэп ван дэр Бэрг (ар. Лівэрпул) 2001
6   ПА Том Краўс (ар. РБ Ляйпцыг) 2001
8   ПА Дані Ляца (капітан) 1989
9   Нап Сымон Тэродэ 1988
10   ПА Радрыга Салясар 1999
11   Нап Марыюс Бюльтэр 1993
13   Бр Аляксандар Шволяў (ар. Гэрта) 1992
15   Аб Тыматэ Калёдэйчак 1991
18   Аб Ерэ Уранэн (ар. Брэст) 1994
19   Нап Кенан Караман 1994
20   Нап Тым Скарке (ар. Уніён) 1996
21   ПА Нікляс Таўэр (ар. Майнц) 2001
22   Аб Ібраіма Сысэ 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Аб Мэхмэт Айдын 2002
24   ПА Домінік Дрэксьлер 1990
25   Аб Морыц Енц (ар. Ляр’ен) 1999
26   Нап Міхаэль Фрэй (ар. Антвэрпэн) 1994
27   Аб Сэдрык Брунэр 1994
28   Бр Юстын Гээкерэн 2000
29   Нап Тобіяс Мор 1995
30   ПА Алекс Краль (ар. Спартак) 1998
33   ПА Эдэр Балянта (ар. Бруге) 1993
34   Бр Міхаэль Лянгер 1985
35   Аб Марцін Камінскі 1992
37   Нап Андрэас Іван 1995
38   ПА Сайсіра Козукі 2000
40   Нап Сэбастыян Польтэр 1991
41   Аб Гэнінг Матрычыяні 2000
  ПА Насім Бужэляб 1999

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ ФК «Шальке 04»: Нас уже 100 000!(недаступная спасылка). schalke04.ru
  2. ^ Wir sind 100.000! Schalke 04 durchbricht Schallmauer. schalke04.de
  3. ^ Erwin — FC Schalke 04(недаступная спасылка). schalke04.de

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць