Антон Матвеенка

беларускі футбаліст

Антон Матвеенка (нарадзіўся 3 верасьня 1986 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Антон Матвеенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 верасьня 1986(1986-09-03)[1][2] (37 гадоў)
Рост 179 см
Вага 76 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2009 Дняпро Магілёў 107 (10)
2010 Дынама Менск 10 (0)
2010 Дняпро Магілёў 12 (0)
2011—2012 Дняпро Магілёў 59 (20)
2013—2014 Гомель 53 (12)
2015 Кайсар 12 (0)
2015 Тарпэда-БелАЗ 11 (0)
2016 Белшына 15 (3)
2016 Менск 15 (2)
2017—2023 Віцебск 191 (29)

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец магілёўскага футболу, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро». У 2010 годзе выступаў за менскае «Дынама», але ў хуткім часе вярнуўся ў Магілёў. Застаўся ў «Дняпры» пасьля ягонага вылету з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2011 году. Дапамог магілёўскаму клюбу паводле вынікаў наступнага сэзону вярнуць месца ў эліце, стаў адным з найлепшых гульцоў Першай лігі.

«Гомель» рэдагаваць

У студзені 2013 году перайшоў у «Гомель»[4]. У «Гомлі» пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі нападніка, але да таго гуляў выключна ў якасьці паўабаронцы. Адразу стаў асноўным гульцом і ў выніку з 10 галамі быў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне 2013 году.

Пачатак сэзону 2014 году прапусьціў праз траўмы. У траўні 2014 году вярнуўся на поле, але спачатку толькі выходзіў на замену. Толькі ў ліпені 2014 году замацаваўся ў асноўным складзе. Пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага паўабаронцы, на якой і дагуляў да канца сэзону 2014 году. У канцы лістапада 2014 году пакінуў «Гомель» па заканчэньні кантракта[5].

«Тарпэда-БелАЗ» рэдагаваць

22 студзеня 2015 году Антон прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У гэты ж дзень падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[7]. Быў гульцом асновы тарпэдаўцаў, але ня даў рады. У 12 матчах за жодзінцаў, зь якіх 11 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Лізе Эўропы, адзначыўся толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 году кантракт з «Тарпэда-БелАЗ» быў скасаваны[8].

«Кайсар» рэдагаваць

Яшчэ ў якасьці футбаліста «Тарпэда-БелАЗ» Матвеенка ў чэрвені 2015 году праходзіў прагляд у казаскім «Кайсары»[9]. У ліпені афіцыйна стаў гульцом клюбу з Кызыларды[10]. Трывала гуляў у асноўным складзе, але ня здолеў выратаваць клюб ад вылету з Прэм’ер-лігі. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2015 году пакінуў «Кайсар»[11].

Вяртаньне ў Беларусь рэдагаваць

У студзені 2016 году далучыўся да складу «Белшыны»[12]. У ліпені 2016 году скасаваў кантракт зь «Белшынай» і перайшоў у «Менск»[13], дзе замацаваўся ў якасьці правага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў сталічны клюб.

«Віцебск» рэдагаваць

У студзені 2017 году некаторы час трэнаваўся з магілёўскім «Дняпром», але неўзабаве стаў гульцом «Віцебска»[14]. У складзе віцебскага клюбу адразу стаў гульцом асновы. У сэзоне 2017 году выступаў пераважна на пазыцыі левага паўабаронцы. У сэзоне 2018 году з 12 галамі быў найлепшым бамбадзірам каманды, дапамог ёй заняць высокае чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у сьпіс 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату. У 2019—2021 гадах заставаўся трывалым гульцом асновы віцебчукоў. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[15]. У сэзоне 2022 году пачаў часьцей выходзіць на замену. У студзені 2023 году, не зважаючы на страту «Віцебскам» месца ў Першай лізе, пастанавіў сабе застацца ў клюбе на новы сэзон[16].

Дасягненьні рэдагаваць

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 11 0
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 15 3
Менск 15 2
Віцебск 2017 Найвышэйшая ліга 29 5
2018 Найвышэйшая ліга 30 11

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Anton Matveenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в https://championship.abff.by/players/177
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/anton_matveenko/
  4. ^ Антон Матвеенко продолжит карьеру в "Гомеле" Архівавана 7 снежня 2014.
  5. ^ Матвеенко, Сердюк, Невмывака и Быченок покинули «Гомель»
  6. ^ Антон Матвеенко на просмотре в "Торпедо"-БелАЗ
  7. ^ Антон Матвеенко стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
  8. ^ Антон Матвеенко расторг контракт с "Торпедо-БелАЗ" и может продолжить карьеру в "Кайсаре"
  9. ^ Матвеенко может перейти в «Кайсар»
  10. ^ Антон Матвеенко подписал контракт с "Кайсаром" (ФОТО)
  11. ^ Матвеенко покинул «Кайсар»
  12. ^ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной"
  13. ^ Антон Матвеенко подписал контракт с "Минском"
  14. ^ Антон Матвеенко стал игроком «Витебска»
  15. ^ Гущенко и Матвеенко продлили контракты с Витебском
  16. ^ Гущенко, Скитов и Матвеенко заключили новые соглашения с "Витебском" (рас.) Праверана 2023-01-11 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць