Арцём Васькоў

беларускі футбаліст

Арцём Васькоў (нарадзіўся 21 кастрычніка 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Стылян».

Арцём Васькоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1988(1988-10-21)[1] (35 гадоў)
Рост 165 см
Вага 61 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Стылян Гожаў Велькапольскі[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008 Блазма Рэзэкнэ[d] 24 (3)
2009 Нёман Горадня 1 (0)
2009—2010 Шувалан Баку 12 (0)
2010—2011 Блазма Рэзэкнэ[d] 12 (2)
2010 ДБК-Гомель[d] 10 (1)
2011 Віцебск 21 (1)
2012—2015 Тарпэда-БелАЗ 98 (14)
2016 Нёман Горадня 23 (1)
2017 Вэнтсьпілс 16 (0)
2018 Смалявічы 23 (4)
2019 Гарадзея 17 (0)
2020—2021 Гомель 53 (19)
2022 Арсэнал Койданаў 14 (1)
2022 Люблінянка[d] 3 (3)
2023—4 Стылян Гожаў Велькапольскі[d]

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у Гомлі, а пасьля трапіў у структуру менскага «Дынама». Не замацаваўся ў менскім клюбе і адправіўся ў Латвію. У 2009 годзе аддаваўся ў арэнду гарадзенскаму «Нёману», а потым гуляў у Азэрбайджане. У 2011 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў за гомельскі ДБК і «Віцебск». У сакавіку 2012 году стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У жодзінскім клюбе здолеў замацавацца ў асноўным складзе, звычайна выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. Выдатна правёў сэзон 2014 году, выступаючы на розных пазыцыях у паўабароне ды забіўшы 6 галоў. Канец сэзону 2014 году вымушаны быў прапусьціць праз траўмы. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[3]. У сэзоне 2015 году пераважна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2016 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[4].

Пасьля зыходу з «Тарпэда-БелАЗ» некаторы час падтрымліваў форму разам з «Гомлем», але неўзабаве далучыўся да «Нёмана» і падпісаў кантракт з гарадзенскім клюбам[5]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў першым складзе, толькі канец сэзону прапусьціў праз траўму. У студзені 2017 году стаў гульцом латвійскага «Вэнтсьпілса»[6]. Дапамог камандзе здабыць Кубак Латвіі, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Рыгі» (2:2, пен. 6:5). У сьнежні 2017 году пакінуў клюб[7].

У студзені 2018 году ўзмоцніў склад дэбютанта беларускай Найвышэйшай лігі — клюб «Смалявічы»[8]. У красавіку не гуляў праз траўмы, пазьней замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9]. У першай палове сэзону 2019 году звычайна выходзіў на замену, пазьней стаў пераважна гуляць за дубль. У сьнежні 2019 году пакінуў каманду[10] і ў хуткім часе стаў гульцом «Гомля»[11]. У сэзоне 2020 году з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам гомельскай каманды і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся гульцом асновы ў Найвышэйшай лізе, хоць часам пачаў выходзіць на замену.

У лютым 2022 году пакінуў «Гомель»[12] і трэнаваўся з койданаўскім «Арсэналам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў койданаўскі клюб[14]. У кастрычніку 2022 году далучыўся да «Люблінянкі» з чацьвертага польскага дывізіёну[15]. У студзені 2023 году перабраўся ў «Стылян» з Гожаву Велькапольскага[16].

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 21 2
Нёман 2016 Найвышэйшая ліга 23 1
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 23 4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць