Дзьмітры Дудар
Дзьмітры Дудар (нарадзіўся 8 лістапада 1991 году) — беларускі футбаліст, брамнік берасьцейскага «Дынама».
Дзьмітры Дудар | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 лістапада 1991[1] (33 гады) | |
Рост | 197 см | |
Вага | 84 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Берасьце | |
Нумар | 91 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2012 | Нёман-Белкард[d] | 45 (0) |
2013 | Хімік | 21 (0) |
2014—2015 | Дынама Берасьце | 22 (0) |
2016—2017 | Слуцак | 29 (0) |
2016 | Мікашэвічы | 14 (0) |
2018—2019 | Гомель | 23 (0) |
2019—2021 | Нёман Горадня | 42 (0) |
2022—2023 | Тарпэда-БелАЗ | 26 (0) |
2023 | Тарпэда-БелАЗ | 0 (0) |
2024— | Дынама Берасьце | |
Зборныя | ||
2010 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец гарадзенскай ДЮСШ Белкард і менскага РДВАР. З 2008 году пачаў гуляць за дубль менскага «Дынама». У 2010 годзе атрымаў траўму, праз якую не гуляў на працягу паловы году. Пасьля аднаўленьня ад траўмы зь сярэдзіны 2011 году выступаў за гарадзенскі «Белкард», у сэзоне 2012 году быў асноўным брамнікам каманды ў Другой лізе. У сэзоне 2013 году быў гульцом шацілавіцкага «Хіміка» ў Першай лізе. У сакавіку 2014 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[3], дзе быў другім брамнікам пасьля Канстанціна Рудзянка. Сэзон 2015 году пачаў у якасьці дублёра Валера Фамічова, але пасьля ягонага зыходу з каманды ў чэрвені стаў асноўным брамнікам.
У студзені 2016 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У ліпені 2016 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клюб і далучыўся да «Слуцку»[5], дзе ў сувязі з траўмай Артура Лясько стаў асноўным брамнікам. У сэзоне 2017 году чаргаваўся ў браме слуцкай каманды з Барысам Панкратавым. У сьнежні 2017 году, пакінуўшы «Слуцак», падпісаў аднагадовы кантракт з «Гомлем»[6]. У складзе «Гомля» стаў асноўным брамнікам, выцесьніўшы Алега Кавалёва. У сьнежні 2018 году падоўжыў пагадненьне з гомельскім клюбам на сэзон 2019 году[7]. Аднак, у сэзоне 2019 году выступаў пераважна за дубль, згуляўшы за асноўную каманду толькі ў адным матчы. У ліпені 2019 году пакінуў гомельскі клюб[8].
Неўзабаве пасьля сыходу з гомельскай каманды стаў гульцом гарадзенскага «Нёмана»[9], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. У студзені 2021 году на год падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[10]. У сэзоне 2021 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, чаргаваўся ў складзе зь Сяргеем Курганскім і Артурам Маліеўскім. У студзені 2022 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ»[11]. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартоўца ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[12]. У ліпені 2024 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[13].
Міжнародная
рэдагавацьУ траўні 2010 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Партугаліі. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | –33 |
Граніт | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | –14 |
Слуцак | 14 | –11 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | –17 | |
Гомель | 2018 | Найвышэйшая ліга | 22 | –29 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitri Dudar // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_dudar/
- ^ Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком
- ^ "Гранит" подписал Дударя, на просмотре Кибук, Степанов и российский защитник Обивалин
- ^ Дмитрий Дударь стал футболистом "Слуцка"
- ^ Дударь сменил "Слуцк" на "Гомель"
- ^ "Гомель" пролонгировал соглашения с вратарями
- ^ Капор и Дударь покинули "Гомель" Архівавана 13 ліпеня 2019.
- ^ "Неман" подписал Дударя и расстался с Борисовым
- ^ Дударь подписал новое соглашение с "Неманом"
- ^ Дударь сменил Гродно на Жодино
- ^ Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (рас.)
- ^ Дмитрий Дударь перешел в брестское "Динамо" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце берасьцейскага «Дынама» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)