Дзьмітры Камароўскі

беларускі футбаліст і трэнэр

Дзьмітры Камароўскі (нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 году, Баўбасаў, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі нападніка. У 2012 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[3]. На сёньня працуе галоўным трэнэрам «Іслачы».

Дзьмітры Камароўскі
Дзьмітры Камароўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 (38 гадоў)
Баўбасаў, БССР
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2005
2006
2007
2007—2009
2010—2012
2013
2013
2014
2015
2016
2016
2017
2017—2021
БАТЭ
Тарпэда Масква
Нафтан
Тарпэда Масква
Нафтан
Шахцёр
Гомель
Ротар
Гомель
Шахцёр Салігорск
Белшына
Іслач
Нэфтчы
Іслач
24 (4)
1 (0)
13 (6)
4 (0)
64 (8)
96 (26)
11 (0)
14 (2)
30 (7)
24 (5)
10 (1)
11 (3)
12 (2)
108 (33)
Зборныя
2012 Беларусь 3 (0)
Трэнэрскія клюбы
2022— Іслач

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзэрву[4]. Пачынаў сваю кар’еру ў камандзе БАТЭ ў 2002 годзе, у складзе якой выступаў да 2004 году, забіўшы 4 галы й аддаўшы 2 галявыя перадачы, што прынесла клюбу другое месца ў чэмпіянаце Беларусі[5]. 18 сьнежня 2004 году было пацьверджана, што Дзьмітры пераходзіць у маскоўскае «Тарпэда»[6], якое тады яшчэ выступала ў расейскай Прэм’ер-лізе.

Праз год ён зьбіраўся перайсьці ў КАМАЗ з Набярэжных Чаўноў на правах арэнды[7], аднак у клюбе выбухнуў скандал. Сяргей Цемрукоў, гулец клюбу, спрабаваў аднавіць сабе расейскае грамадзянства, з-за чаго КАМАЗ ня здолеў праглядаць замежнікаў[8]. У выніку Камароўскі вымушаны быў сысьці ў наваполацкі «Нафтан».

У 2010—2012 гадах выступаў за салігорскі «Шахцёр»[9]. У лютым 2013 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[10]. У чэрвені 2013 году перайшоў у расейскі клюб «Ротар» з Валгаграду[11]. У лістападзе 2013 году кантракт з «Ротарам» быў скасаваны і Камароўскі вярнуўся ў «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на тры гады[12]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[14]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[15]. У лютым 2017 году перайшоў у клюб «Нэфтчы» з Фэрганы[16]. У ліпені 2017 году вярнуўся ў «Іслач»[17].

Міжнародная

рэдагаваць

У нацыянальную зборную Беларусі быў упершыню выкліканы ў лютым 2012 году[18]. Дэбютаваў за зборную ў матчы супраць зборнай Малдовы (0:0).

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003, 2004, 2010, 2011, 2012
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2010

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 24 5
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 10 1
Іслач 11 3
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 13 2
2018 Найвышэйшая ліга 30 8
  1. ^ https://www.teams.by/-/player-59/
  2. ^ https://pressball.by/players/football/96/
  3. ^ Клуб бомбардиров. Ушел, но остался(недаступная спасылка) (рас.)
  4. ^ Дмитрий Комаровский: безоблачная осень
  5. ^ Футбол. Комаровский перешёл в московское «Торпедо»(недаступная спасылка). rbc.ru
  6. ^ «Торпедо» завершило оформление документов Комаровского. sovsport.ru
  7. ^ «Торпедо» отдаст Комаровского в аренду «КАМАЗу». kamdetal.ru
  8. ^ Комаровский не перейдет из «Торпедо» в «Камаз»(недаступная спасылка). sovsport.ru
  9. ^ «Сколотить» команду. champ.by
  10. ^ Дмитрий Комаровский перешел в «Гомель» (рас.)
  11. ^ Комаровский перешел в «Ротор» (рас.)
  12. ^ Дмитрий Комаровский подписал трехлетний контракт с «Гомелем» (рас.)
  13. ^ Комаровский подписал контракт с «Шахтером» (рас.)
  14. ^ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с «Белшиной» (рас.)
  15. ^ Дмитрий Комаровский стал игроком «Ислочи» (рас.)
  16. ^ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского «Нефтчи» (рас.)
  17. ^ Дмитрий Комаровский подписал контракт с «Ислочью» (рас.)
  18. ^ Комаровский вместо Корниленко. bff.by

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць